18.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-18 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.12.2023 Тэгі: грамадства, падкаст Асобы: Марфа Рабкова Ужо 39 месяцаў, як Марфа Рабкова ў зняволенні. Яе затрымалі 17 верасня 2020 года.  Два з паловай гады яна правяла ў СІЗА-1 на Валадарскага. А ў сярэдзіне сакавіка 2023 была этапавана ў гомельскую калонію.

15.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыскрымінацыя Суд Жыткавіцкага раёна 10 лістапада асудзіў мясцовага жыхара, які працаваў у мясцовым леспрамгасе вальшчыкам леса, абвінаваціўшы яго ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

15.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Курсы “Інавацыйныя інструменты працы ў СМІ" завяршыліся ў Гродна 14 снежня. У адукацыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 70 работнікаў медыясферы рэгіёна. Галоная тэма, якую абмяркоўвалі на працягу двух дзён праўладныя журналісты – “правільнае“ асвятленне выбарчай кампаніі.

15.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Курсы “Інавацыйныя інструменты працы ў СМІ" завяршыліся ў Гродна 14 снежня. У адукацыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 70 работнікаў медыясферы рэгіёна. Галоная тэма, якую абмяркоўвалі на працягу двух дзён праўладныя журналісты – “правільнае“ асвятленне выбарчай кампаніі.

15.12.2023 Тэгі: грамадства, палітыка, выбары-2024 Дзмітрый Хома На першым паседжанні Віцебскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі восьмага снежня былі абраныя старшыня, намеснік старшыні і сакратар. З 13 яе сяброў 11 маюць досвед працы ў абласной камісіі, два – новыя. Прысутныя склалі і зацвердзілі графік дзяжурстваў і рэжым працы. Назіральнікі на паседжанні камісіі адсутнічалі.

15.12.2023 Тэгі: грамадства, палітыка, выбары-2024 Мікалай Капаеў 12 снежня прайшло першае пасяджэнне акруговай камісіі Крычаўскай выбарчай акругі № 83, які ўключае ў сябе адразу чатыры раёны Магілёўскай вобласці – Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі. Гэта самая рэдканаселеная і вялікая па плошчы акруга (каля 140 км у даўжыню).

15.12.2023 Тэгі: выбары-2024Пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі Да 2022 года спісы сябраў выбарчых камісій любога ўзроўню (абласных камісій, участковых) публікаваліся адкрыта. Апошні раз спісы цалкам публікаваліся на выбарах-2020. Але пасля імёны тых, хто адказвае за выбары, сталі хаваць. На рэферэндуме - 2022 на Берасцейшчыне сябры УВК у дні галасавання проста насілі бэйджыкі “сябра выбарчай камісіі”.

15.12.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.12.2023 Тэгі: выбары-2024Удзельнікі сустрэчы са старшынём ЦВК На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама паведамілі, што старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка днямі сустрэўся з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў і Следчага камітэта. Паведамляецца, што абмяркоўвалі забеспячэнне грамадскага парадку на ўчастках для галасавання і меры па забеспячэнні бяспекі арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчага працэсу.