- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 снежня 2023 года разгледзеў крымінальную справу Уладзіміра Лук'янчука, якога абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле паводле ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: свабода слова, рэпрэсіі, экстрэмізм, гісторыі вязняў У красавіку гэтага года тры песні і сацсеткі гомельскага гурта "Дети хрущёвок" былі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Праз месяц за "распаўсюд" уласных песен былі арыштаваныя пяць музыкаў. Лідар і вакаліст гурта "Дети хрущёвок" Ян Дворак распавёў "Вясне" пра тое, як іх творчасць прыраўнялі к "экстрэмізму", затрыманне, "суткі" ў гомельскім ізалятары і сувязь з TOR BAND.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: смяротнае пакаранне, пенітэнцыярная сістэма, псіхалагічная дапамога Усе асуджаныя ў Беларусі, паводле дзеючага заканадаўства і нарматыўных дакументаў, маюць права на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. Такое права таксама павінна распаўсюджвацца і на асоб, асуджаных да смяротнага пакарання. Юрыстка і былая адвакатка Людміла Казак, якая брала ўдзел у канферэнцыі "Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі", зыходзячы з уласнага досведу распавяла пра неабходнасць медычнай і псіхалагічнай дапамогі асуджаным да смяротнага пакарання і яго асаблівасці.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Адыёзнае рашэнне, якое тычыцца месцаў, забароненых для правядзення пікетавання, прыняў Гомельскі гарвыканкам 7 снежня. У параўнанні з выбарамі 2019 і 2020 года яно істотна пагоршыла ўмовы для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзіў да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" Андрэя Бараноўскага. Такі прысуд вынесла Алена Бушава на падставе ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). У аснову прысуду як доказ віны Бараноўскага было пакладзена "аператыўнае апытанне" падчас агляду тэлефону, у выніку якога былі знойдзеныя падпіскі на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і фотаздымкі з акцыі пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 6 снежня распачаўся суд над магілёўцам Аляксандрам Куліковым, якога затрымалі ў чэрвені 2023 года па вяртанні з Польшы. Мужчына з'ехаў за мяжу праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі. Але ў выніку палітвязня затрымалі на мяжы і змясцілі ў СІЗА. Праз два месяцы яго асудзілі да трох гадоў калоніі за каментары ў "экстрэмісцкіх" чатах. А нядаўна стала вядома, што Аляксандра зноў пачынаюць судзіць — за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за "праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці". Па дзяржаўным тэлебачанні 12 снежня паказалі прапагандысцкі сюжэт пра Кулікова, у якім распавялі падрабязнасці ягонай справы. Вясна сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед палітзняволенага магілёўца.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: грамадства, выбары-2024 11 снежня прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўтварыў Магілёўскую абласную выбарчую камісію і 13 акруговых выбарчых камісій.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: выбары-2024 У параўнанні з мінулай электаральнай кампаніяй 2020 года ў горадзе Брэсце практычна не змяніўся пералік месцаў, дзе забаранілі збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў. Але ёсць нюанс...
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: грамадства, ціск, улады Звяртаем увагу, што апошнім часам у Telegram з'явіліся фэйкавыя боты, якія не маюць дачынення да "Вясны". Калі ласка, будзьце ўважлівыя пры камунікацыі, карыстайцеся сапраўднымі кантактамі праваабарончага цэнтру.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: выбары-2024 На большасці афіцыйных сайтаў раённых выканаўчых камітэтаў Гарадзеншчыны апублікаваны рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае падрабязнасці.