- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 11 снежня асудзілі былога палітвязня Аляксандра Плескацэвіча паводле ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму), ч. 2 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксандру адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: грамадства, выбары-2024 Да 11 снежня ў Беларусі сфармавалі тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі. Але на гэтай электаральнай кампаніі, як і падчас рэферэндума, спісы сябраў камісіі з іх імёнамі і прозвішчамі ў адкрытым доступе публікавацца не будуць. Кампанія "Праваабронцы за свабодныя выбары" распавядае, хто на гэтых выбарах* уваходзіць у тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: палітвязні, правы чалавека, ЕС-Беларусь Еўрапейскі парламент заклікаў краіны Еўрапейскага саюзу падтрымаць палітычных зняволеных у Беларусі і іх семʼі, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым праз новыя санкцыі. Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю, у якой патрабуе вызваліць Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў у Беларусі, а таксама зняць з іх абвінавачанні, цалкам рэабілітаваць і кампенсаваць шкоду, нанесеную ў выніку пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: выбары-2024, асвета Першыя выбары* пасля крызісу 2020 года прызначаныя на 25 лютага 2024 года. Гэта будзе адзіны дзень галасавання: выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў Беларусі. Ва ўмовах практычна поўнай "зачысткі" палітычнай прасторы праваабаронцы заяўляюць, што ўжо на дадзеным этапе электаральнай кампаніі нельга казаць пра рэальныя выбары. У той жа час яны адзначаюць, што ў Беларусі для многіх грамадзян магчымасць прыйсці на ўчастак для галасавання і неяк выказаць сваю палітычную пазіцыю ў бюлетэні — сёння адзіны бяспечны спосаб узаемадзеяння з уладай. З экспертамі і эксперткамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" разбіраемся, што такое індывідуальнае выбарчае права, ці магчыма сёння ў Беларусі абараніць свой голас і гаворым пра іншыя актуальныя пытанні права на галасаванне.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовага Чэслава Канановіча. Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, альбо ва ўзброеных канфліктах, ці ў фінансаванні такой дзейнасці паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: выбары-2024 У Баранавічах месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў у адрозненні ад папярэдніх выбараў паболела.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: выбары-2024 У Шчучынскім раёне згодна з Каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у адзіны дзень галасавання 24 лютага 2024 года створаная раённая выбарчая камісія.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: ААН, ціск, рэпрэсіі, гендарныя правы Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся ва Ўпраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і праінфармаваў яго аб вядомых звестках катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання ў дачыненні да жанчын.