23.12.2023 Тэгі: выбары-2024Ірына Касцевіч Па стане на 23 снежня ў Мінскай вобласці зарэгістраваліся пакуль толькі восемь асобаў, якія прэтэндуюць на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. Свае ініцыятыяўныя групы па зборы подпісаў вылучылі сябры партыі "Белая Русь" і беспартыйныя асобы ў сямі раёнах Міншыны. Распавядаем пра іх.

23.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

23.12.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.12.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 23 снежня ў Мінску 45 асобаў зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні сябе ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Скандальны дэпутат Алег Гайдукевіч, Дзмітрый Шаўцоў, пад кіраўніцтвам якога Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічаў у вывазе дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый у Беларусь, галоўны ідэолаг Лукашэнкі Вадзім Гігін, былы намеснік начальніка МУС Аляксандр Барсукоў, які за працу падчас пратэстаў у 2020 годзе патрапіў пад санкцыі ЕС, адыёзны прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч, які пад чырвона-зялёным сцягам паказваў фак пратэстоўцам у 2020 годзе, спікерка Генпракуратуры Анжаліка Курчак, якая змагаецца з чайлдфры ў краіне, гэта адныя з тых, хто прэтэндуе на дэпутацтва ад Мінска. Распавядаем, за вылучэнне каго ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць збіраць подпісы ў Мінску.

23.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 8 снежня паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) асудзілі 40-гадовую палітзняволеную Сняжану Цадаву. Яе судзілі за відэа ў TikTok інцыдэнта на Лоеўшчыне, дзе яна каментавала дзеянні супрацоўніка ДАІ, які аштрафаў яе дачку за адсутнасць флікера. Як піша "Гомельская Вясна", суддзя Алег Харошка прызначыў жанчыне шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — іх яна ўжо адбыла ў следчым ізалятары.

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што Магілёўскім раёне ўжо адабралі "працоўную моладзь", якая імаверна трапіць ва ўчастковыя камісіі, хоць іх яшчэ нават не фармуюць.

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і пракурор раёна Андрэй Вяцюгоў завіталі на сустрэчу са старшакласнікамі СШ №2 імя М. Ізварына ў Мёрах. 

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Дзяніс Карась "Віцебская Вясна" паведамляе, што тры выбарчыя камісіі 15 снежня зарэгістравалі пяць ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Наваполацкага гарсавета. Яшчэ дзве ініцыятыўныя групы — па вылучэнні ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў,  адну — у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Згодна з графікам кампаніі, пачынаць рабіць гэта трэба было з 17 снежня.

22.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У Магілёўскім абласным судзе з 6 снежня праходзіў суд над магілёўцам Аляксандрам Куліковым, якога затрымалі ў чэрвені 2023 года па вяртанні з Польшы. Мужчына з'ехаў за мяжу праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі. Але ў выніку палітвязня затрымалі на мяжы і змясцілі ў СІЗА. Праз два месяцы яго асудзілі за каментары ў "экстрэмісцкіх" чатах. А нядаўна Аляксандра пачалі судзіць за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за "праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці". Суддзя Дзяніс Кічыгін 20 снежня прызначыў палітвязню чатыры гады пазбаўлення волі. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на троў гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Аляксандру прызначылі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.