Магілёўцу Аляксандру Кулікову, затрыманаму па вяртанні з Польшы, дадалі яшчэ паўтара года зняволення
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У Магілёўскім абласным судзе з 6 снежня праходзіў суд над магілёўцам Аляксандрам Куліковым, якога затрымалі ў чэрвені 2023 года па вяртанні з Польшы. Мужчына з'ехаў за мяжу праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі. Але ў выніку палітвязня затрымалі на мяжы і змясцілі ў СІЗА. Праз два месяцы яго асудзілі за каментары ў "экстрэмісцкіх" чатах. А нядаўна Аляксандра пачалі судзіць за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за "праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці". Суддзя Дзяніс Кічыгін 20 снежня прызначыў палітвязню чатыры гады пазбаўлення волі. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на троў гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Аляксандру прызначылі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці раённыя выбарчыя камісіі правялі пасяджэнні, на якіх была вызначана колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Усе камісіі скарысталіся формулай: каб зарэгістравацца, кандыдатам неабходна сабраць 1% ад колькасці выбаршчыкаў, якія пражываюць у акрузе, але не менш за 10 подпісаў.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што ўдалося даведацца, хто ўвайшоў у выбарчую камісію ў Краснаполлі Магілёўскай вобласці. Гэта прадстаўнікі ўлады, лясгаса і дзіцячага садка. Большасць з іх ужо былі ў выбаркамах.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра затрыманне 57-гадовай Ірыны Сапрыгінай. Гэта адбылося 30 кастрычніка 2023 года ў Мазыры, дзе яна жыве. Да жанчыны прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі яе па крымінальнай справе ў межах артыкула 368 КК (абраза Лукашэнкі). Спачатку Ірына знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна некалькі дзён, затым яе перавялі ў Жодзіна, аднак цяпер месцазнаходжанне жанчыны невядомае: яе павінны былі перавесці ў СІЗА горада Гомеля, аднак там кажуць, што яе няма.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2023 Тэгі: грамадства, ціск, правы працоўных Палітычна матываваныя звальненні праз непрацягненне працоўнага кантракта і забарона права на прафесію праз існаванне пэўных спісаў, і ціск на тых, хто у прафесіі застаецца — з такім сутыкаюцца беларусы, якія удзельнічалі ў акцыях салідарнасці 2020 года. Дзве выкладчыцы адной з беларускіх ВНУ распавялі "Вясне" пра свой досвед — у мэтах бяспекі, іх імёны змененыя.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, валанцёры На тым тыдні супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі масава прыйшлі з ператрусамі і праверкамі да былых незалежных назіральнікаў і назіральніц на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. У панядзелак, 11 снежня, прыйшлі таксама па месцы рэгістрацыі да 23-гадовага Арцёма Канановіча з Мінску. На прэзідэнцкіх выбарах ён назіраў ад "Таварыства беларускай мовы", але супрацоўнікаў КДБ цікавала сувязь з Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Арцём распавёў пра гэта.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2023 Тэгі: выбары-2024, асвета Галоўнай асаблівасцю цяперашняй электаральнай кампаніі з'яўляецца сумяшчэнне выбараў* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і дэпутатаў мясцовых Саветаў, пачынаючы з абласнога і заканчваючы сельскім. З экспертамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" мы разбіраемся ў відах выбарчых кампаній і абмяркоўваем "адзіны дзень галасавання".
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
21.12.2023 Тэгі: грамадства, ААН, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 15 снежня 2023 году ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый уручаная прэстыжная прэмія ў галіне правоў чалавека за 2023 год. Сёлета яе атрымалі пяцёра пераможцаў: Праваабарончы цэнтр "Вясна", праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за "ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе".