27.12.2023 Тэгі: выбары-2024Старшыня Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Галіна Кудзіна На Мазыршчыне зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

27.12.2023 Тэгі: грамадства, палітыка, выбары-2024 Святлана Зуева "Віцебская Вясна" паведамляе, што на 23 снежня Гарадоцкая раённая выбарчая камісія зарэгістравала 26 ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў па 25 выбарчых акругах: па адной групе ў 24 акругах і ў адной акрузе пачалі збіраць подпісы дзве ініцыятыўныя групы. Каб стаць кандыдатамі ў дэпутаты райсавету, неабходна сабраць як мінімум 10 подпісаў ад 600-700 выбаршчыкаў, зарэгістраваных у выбарчых акругах.

27.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, затрыманні Палітзняволенага Уладзіміра Запольскіх асудзілі другі раз паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 22 снежня 2023 года суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў яму яшчэ год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

27.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-27 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.12.2023 Тэгі: выбары-2024Пасяджэнне Гродненскай абласной выбарчай камісіі На Гарадзеншчыне акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты розных узроўняў.

27.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гродзенскі абласны суд У Гродзенскім абласным судзе шостага снежня вынесены прысуд 26-гадоваму жыхару Мінска Яўгену Філіповічу, якога абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 362-1 Крымінальнага кодэкса.

26.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд другі раз асудзіў завочна бізнесмена Вадзіма Пракоп'ева. Яго асудзілі да 25 гадоў калоніі і штрафу ў 37 тысяч рублёў (1000 базавых велічыняў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, на пяць гадоў. Яго абвінавацілі паводле артыкулаў аб "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК), "удзеле ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі іншай дзяржавы" (ч. 3 арт. 361 КК), "паклёпе на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "абразе Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады" (ч. 1 і 2 арт. 368, арт. 369 КК). Справу разглядала Святлана Крамянёўская.

25.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Першы пікет для збору подпісаў прайшоў 23 снежня на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам па вуліцы Савецкай у Гомелі. Пад час ранейшых электаральных кампаній тут пікетавалі і праўладныя арганізацыі, і апазіцыйныя грамадскія аб’яднанні. Аднак сёлета сітуацыя кардынальна змянілася.

24.12.2023 Тэгі: выбары-2024Ларыса Коршун. Гендырэктарка і прапагандыстка "Мінскай праўды" Па стане на 24 снежня зарэгістравана 48 прэтэдэнтаў на кандыдатцтва ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. З іх 15 — сябры партыі "Белая Русь", два — сябры Камуністычнай партыі, яшчэ два — сябры Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, але большасць з іх — беспартыйныя (29 чалавек). У дэпутаты вылучаюцца дырэктары школ, настаўнікі гімназій, дырэктары калгасаў і лясгасу, намесніца галоўнага ўрача, натарыўс, глаўрэдка раёнкі, а таксама высокапастаўленыя чыноўнікі.Распавядаем пра самых цікавых з іх.

24.12.2023 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Мінская абласная выбарчая камісія на сваім пасяджэнні 14 снежня вызначыла колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання. Гэта было першае рашэнне выбракама. Але праз пяць дзён сябры выбарчай камісіі ўжо змянілі гэта рашэнне на большасці выбарчых акругах зменшылі неабходную колькасць на некалькі подпісаў.