- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на 40 дэпутацкіх месцаў Віцебскім гарвыбаркамам зарэгістраваныя 72 кандыдаты. Пасля рэгістрацыі канкурэнцыя скарацілася да 1,8 прэтэндэнта на мандат гарсавета, г.зн. у васьмі акругах выбаршчыкаў пазбавілі права на альтэрнатыву.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30-31 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека, рэпрэсіі Цэнтр новых ідэй прадставіў новае даследванне "Барометр рэпрэсій у Беларусі" за 2023-ці год. У ім на падставе звестак праваабаронцаў даследчык Генадзь Каршуноў прааналізаваў статыстычныя і колькасныя звесткі рэпрэсіўна-карнай сістэмы беларускага рэжыму і выявіў пэўныя тэндэнцыі. "Вясна" прыводзіць асноўныя высновы даследвання, а з поўным тэкстам можна азнаёміцца тут.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 18 снежня 2023 года асудзілі Мікіту Кавалеўскага паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Мікіту два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Судом Першамайскага раёна Віцебска 29 студзеня разгледжаная крымінальная справа па абвінавачванні 43-гадовага Дзмітрыя Палякова ў абразе прадстаўнікоў ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: выбары-2024 31 студзеня завяршылася рэгістрацыя кандытаў у “дэпутаты” ўсіх узроўняў у Гродна. Пасля праверкі пададзеных дакументаў кандыдатамі ў Гарадзенскі гарадскі савет зарэгістраваныя 66 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных, рэпрэсіі "Кожную раніцу я прачынаюся а пятай і ўзгадваю, што там застаюцца людзі. І радавацца хочацца, што на волі, а потым узгадваеш: “Хлопцы там і дагэтуль сядзяць, які жах!” Таму я і цяпер хачу быць карысным".
"Трэба моцна падумаць, чым адзін вылучэнец адрозніваецца ад іншага". Хто ідзе ў дэпутаты па Міншчыне
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Згодна з каляндарным планам Цэнтральнай выбарчай камісіі рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў адбывалася да 30 студзеня ўключна. Праманіторыўшы гэты этап электаральнай кампаніі праваабаронцы заяўляюць: улада зрабіла ўсё, што магла, каб стварыць ілюзію канкурэнтнай барацьбы за месцы народных абраннікаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра сітуацыю з кандыдатамі па Мінскай вобласці.
"Трэба моцна падумаць, чым адзін вылучэнец адрозніваецца ад іншага". Хто ідзе ў дэпутаты на Міншчыне
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Згодна з каляндарным планам Цэнтральнай выбарчай камісіі рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў адбывалася да 30 студзеня ўключна. Праманітороўшы гэты этап электаральнай кампаніі праваабаронцы заяўляюць: улада зрабіла ўсё, што магла, каб стварыць ілюзію канкурэнтнай барацьбы за месцы народных абраннікаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра сітуацыю з кандыдатамі па Мінскай вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка з Маладэчанскага раёна Уладзіслава Мялешку за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.