- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Нядаўна ПЦ "Вясна" пісаў пра тое, што Канстытуцыйны суд, а ўслед за ім і Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, не бачаць праблемы ў тым, што правы заяўніка ніяк не замацаваныя ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе, а сам ён - не ўказваецца ў ліку ўдзельнікаў крымінальнага працэсу. Так, у КПК для заяўніка замацавана фактычна толькі:
- Катэгорыя: Вясна
Пасля прадастаўлення альтернатыўнай справаздачы на 124-ай сесіі ў Камітэце па правах чалавека ААН юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваім уражаннем адносна пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі і думкамі наконт склаўшайся сітуацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У мінулую пятніцу на тэрыторыі папраўчай калоніі №1 у Наваполацку распачаўся новы суд над Святаславам Барановічам, асуджаным за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. У судзе вырашаецца пытанне аб змене рэжыму ўтрымання для Барановіча на больш жорсткі. Пасля суда праваабаронцы “Вясны” звязаліся з сястрой Святаслава Наталляй і пагутарылі з ёй пра шматлікія дысцыплінарныя спагнанні і жорсткія ўмовы ўтрымання - пра ўсё тое, што адбывалася з яе братам з моманту паступлення ў калонію.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 кастрычніка будзе разгледжаная адміністрацыйная справа праваабаронцы Рамана Кісляка. Паседжанне прызначанае на 15 гадзін.
- Катэгорыя: Вясна
Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, удзел беларускай праваабарончай супольнасці ў працы 124 сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, а таксама перспектывы адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне абмеркавалі 17 кастрычніка прадстаўнікі амбасады Швецыі ў Беларусі з праваабаронцамі “Вясны”.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі. Пакуль праваабаронцы вывучаюць сітуацыю, колькі ўсяго чалавек насамрэч было затрымана і ў чым іх вінавацяць.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.
- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства прыродных рэсурсаў адказала на зварот жыхароў Светлагорску наконт шкодных выкідаў з заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Як вынікае з дакументу, «смуродныя пахі» з прадпрыемства не прадугледжваліся праектам. Будзе новая экалагічная экспертыза, паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
16 кастрычніка ў судзе Светлагорскага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на рашэнне мясцовага райвыканкаму, які забараніў правядзенне ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы.