Картка працэссу:  Суд: суд Кастрычніцкага раёну г. Гродна

Суддзя: Валерый Шпак

Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Аляксандр Горбач

Артыкул: арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць)

Рашэнне: штраф 30 базавых вялічыняў (735 бел. руб.)

Суд Кастрычнікага раёну г. Гродна 20 лістапада разглядзеў адміністрацыйную справу Аляксандра Горбача. Адміністрацыйная справа Горбача тычылася перапостаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Ён размясціў на сваёй старонцы матэрыялы з інтэрнэт-рэсурсаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі. Суддзя Валерый Шпак аштрафаваў Аляксандра Горбача на 30 базавых велічыняў (735 рублёў). 

Дарэчы, гэта ўжо не першая справа за рэпосты ў Гродна. Суддзя Валерый Шпак другога лістапада па аналагічнай справе прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці вакаліста гурта Dzieciuki і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. А 16 лістапада суддзя Алена Тоўсцiк-Самойла аштрафавала Уладзіслава Сераду па арт. 17.11 КаАП на 15 базавых велічыняў.

Крыніца: У Гродна зноў аштрафавалі за рэпост