Мінск, 14 лістапада. Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікала партнёраў афіцыйнага Мінска ў свеце адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, адпаведную заяву апублікавана 14 лістапада на сайце арганізацыі. Прадстаўнікі "Рэпарцёраў без межаў" звярнулі ўвагу на тое, што у 2018 годзе ў краіне прысуджана рэкордная колькасць штрафаў - каля ста - беларускім журналістам, якія ў асноўным супрацоўнічаюць з польскім тэлеканалам "Белсат".

Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінкскага камітэта і Алег Агееў з Беларускай асацыяцыі журналістаў пракаментавалі заключныя заўвагі Камітэта па правах чалавека ААН па выніках прадастаўлення пятага перыядычнага даклада Беларуссю.

На дзверы офіса Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) 9 лістапада працадаўца ААТ «Полацак-Шкловалакно» павесіў свой замок. Доступ рабочых заводу да дакументаў і абсталявання прафсаюзу цяпер перакрыты. Усе прапановы прафсаюзу аб працягванні дамовы арэнды офіса адміністрацыя заводу адхіляе. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Мікалай Казлоў, Ганна Красуліна, Анатоль Лябедзька падчас прэс-канфэрэнцыі Падчас прэс-канфэрэнцыі 14 лістапада прэс-сакратарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна паведаміла, што даведалася пра высылку ў Расею 13 лістапада ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну Менску, піша "Радыё Свабода". Там ёй негалосна паведамілі, што рашэнне аб яе дэпартацыі прынятае «на загад зверху».

Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка звярнуліся са скаргамі ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суда Маскоўскага раёна, які асудзіў іх за публікацыю ў інтэрнэце «экстрэмісцкага» фотаздымку. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Фота Радыё Свабода Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", раённы суд Светлагорска 13 лістапада пакараў гомельскіх журналістаў-фрылансераў Андрэя Толчына і Кастуся Жукоўскага максімальным штрафам паводле часткі 2, артыкула 22.9 — абодвум па 50 базавых велічыняў (па 1 225 рублёў).

Блогер Сяргей Пятрухін У Брэсце 13 лістапада затрыманы актывіст і блогер Сяргей Пятрухін, паведамляе праваабаронца берасцейскай філіі "Вясны" Уладзімір Вялічкін.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Адзіны на сёння беларускі палітвязень Міхаіл Жамчужны, пасля выхаду з памяшкання камернага тыпу (ПКТ), куды яго змясцілі на месяц за шматлікія парушэнні рэжыму, працягвае атрымліваць спагнанні ад адміністрацыі папраўчай калоніі №9, што ў Горках.

Чачэнскаму праваабаронцу і кіраўніку рэгіянальнага аддзялення цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе наркотыкаў і ўтрымліваюць у СІЗА, адвакаты ўручылі праваабарончую прэмію Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы імя Вацлава Гаўла. Пра гэта ў сваім фэйсбуку распавёў адвакат Ілля Новікаў, піша "Настоящее время".