Алена Маслюкова. Фота - ПЦ "Вясна" 12 лістапада Светлагорскі раённы суд вынес рашэнне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на адмову райвыканкама ў правядзенні ў горадзе мітынгу супраць працы завода беленай цэлюлозы. Нягледзячы на ўсе недарэчнасці, якія ўсплылі падчас паседжанняў, суд стаў на бок райвыканкаму і спартыўнай школы.

Юрый Зісер. Фота: BramaBY Усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу, лічыць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.

Аляксандр Буракоў 8 лістапада сябра ПЦ “Вясна” Алесь Буракоў быў выкліканы на размову лейтэнантам Кастрычніцкага РАУС Паўлам Котам. Нагодай стала распачатая праверка ў межах крымінальнага працэсу па арт. 193 прым. 1 Крымінальнага кодэкску ("Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасці"), бо па меркаванні супрацоўніка міліцыі Алесь Буракоў адмініструе сайт “Правы чалавека ў Магілёве”, што адносіцца да ПЦ “Вясна”.

Ігар Пастноў "Віцебская вясна" паведамляе, што ў суботу 10-га лістапада ў кватэры віцебскага псіхіятра Ігара Пастнова адбыўся ператрус. Міліцыянты шукалі наркотыкі, парнаграфію, фальшывыя грошы і перапіску з амбасадамі і праваабарончымі арганізацыямі. А ў выніку – забралі лампавы тэлевізар "Віцязь".

Канстанцін Астапук у касцюме ліса. Фота з сацыяльных сетак. Чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода завяршылася 11 лістапада затрыманнем аднаго з берасцейскіх актывістаў Канстанціна Астапука.

Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем, што такое свабода выказвання меркаванняў і як яна рэалізуецца. Што такое свабода выказвання меркаванняў?

На судзе па "справе прафсаюза РЭП" Валянцін Стэфановіч, Яўгенія Стрыжак і Алесь Бяляцкі Праваабаронцы “Вясны” на працягу ўсяго часу адсочвалі сітуацыю па "справе прафсаюза РЭП". 9 лістапада Мінскі гарадскі суд у апеляцыйнай інстанцыі пакінуў прысуд суда Савецкага раёна ў сіле, а скаргі Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка без задавальнення

Павел Батуеў і Віталь Амяльковіч. Фота з сайта Руху "За Свабоду" Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ Віталь Амяльковіч і Павел Батуеў восьмага лістапада падалі заяўку на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага паўстання 1920 года, паведамляе сайт Руху “За Свабоду”.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. 8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Берасця распачаўся разгляд справы па зыскавай заяве блогера Сяргея Пятрухіна. Ён мае намер спагнаць маральную шкоду з супрацоўнікаў УУС Брэсцкага аблвыканкама.