Роўна год таму, 9 студзеня 2018 года, у Чачэнскай рэспубліцы быў затрыманы кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў.

У яго машыну падкінулі наркотыкі, самога яго арыштавалі, а ў ліпені пачалося судовае разбіральніцтва. Вось ужо год Аюб пазбаўлены волі.

Калегі праваабаронцы з ПЦ "Мемарыял" ўпэўненыя: Ціціева пасадзілі за краты, каб спыніць яго актыўную праваабарончую працу, спыніць дзейнасць апошняй незалежнай праваабарончай арганізацыі ў Чачні.

Яны падрыхтавалі спецпраект, які дакладна і падрабязна апісвае справу Аюба Ціціева ў шырокім кантэксце:

  • Як незалежных праваабаронцаў выганялі з Чачні, пачынаючы з 2009 года?
  • Чаму Аюб Ціціеў жыў з упэўненасцю, што «будзе наступным»?
  • Як чачэнскія паліцэйскія рыхтавалі і фабрыкавалі справу супраць яго?
  • Наколькі ў іх гэта атрымалася (не атрымалася)?
  • Як Аюба Ціціева судзяць?
  • Як Аюба Ціціева падтрымліваюць?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці ў спецпраекце - titiev.info.

Нагадаем, праваабаронца Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 гадоў ў Чачні і знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў захоўванні 200 грамаў марыхуаны. Сам ён не прызнае сваёй віны, а яго абарона настойвае, што наркотыкі яму былі падкінутыя, а справа супраць яго сфабрыкаваная.

Працяг судовага разгляду адбудзецца 14 студзеня 2019 года ў Шалінскім судзе. 

У канцы кастрычніка міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International перадала ў адміністрацыю прэзідэнта Расіі больш за 169 тысяч подпісаў з розных краінаў з патрабаваннем адпусціць Аюба Ціціева, а таксама спыніць ціск на праваабаронцаў і забяспечыць справядлівае расследаванне іх спраў.

У лістападзе Аюбу Ціціеву была прысуджана праваабарончая прэмія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы імя Вацлава Гаўла.

Чытайце таксама:

Усе навіны па справе Аюба Ціціева

Тры дні ў Чачні: місія салідарнасці беларускіх праваабаронцаў з Аюбом Ціціевым

Крыніца: "Мемарыял" выпусціў спецпраект па справе Аюба Ціціева