Што такое Валанцёрская служба "Вясны", якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры і як стаць часткай каманды расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".
Хто такія валанцёры “Вясны”? Валанцёры "Вясны" - як правіла, маладыя актыўныя, ініцыятыўныя, прагрэсіўныя людзі, якім цікавая сфера абароны правоў чалавека і якія прытрымліваюцца пэўных прынцыпаў у сваёй дзейнасці. Ніякіх абмежаванняў, як то па ўзросту, полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, сэксуальнай арыентацыі, каб стаць валанцёрам - няма! |
Якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры? Валанцёры "Вясны" прытрымліваюцца наступных прынцыпаў:
|
Чым яны займаюцца? Валанцёры "Вясны" могуць выбраць любы з кірунку, які ім цікавы, або прапанаваць свае варыянты актыўнасці. Як правіла, у Службе вы зможаце:
Таксама можна рэалізаваць свае ідэі разам з іншымі валанцёрамі! |
Якія перавагі валанцёрства ў "Вясне"? Для валанцёраў "Вясны" прадугледжаныя ўнутраныя адукацыйныя мерапрыемствы і вясёлыя тусоўкі, а таксама міжнародныя паездкі і азнаямленчыя візіты ў іншыя краіны. |
Якія узнагароды ўжо атрымалі? У 2016 годзе Валанцёрская служба "Вясны" стала лаўрэатам Моладзевай прэміі Rada Awards'16 ў намінацыі «Маладыя людзі ў справе абароны правоў чалавека». Службу таксама адзначылі і прэміяй "Зрабілі" у намінацыі "Падзея 2017 года". Колькі яшчэ ўзнагарод і грамадскага прызнання за актыўную дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека чакае наперадзе - пакажа час! |
Ці бяспечна быць валанцёрам? Наколькі бяспечна быць валанцёрам "Вясны" кожны вырашае для сябе самастойна, але трэба ўлічваць, што ў апошнія гады, напрыклад, увага да назіральнікаў ўзмацнілася. Так, у 2017 годзе падчас інструктажу перад выхадам на назіранне ў офіс ПЦ "Вясна" ўварваўся нарад АМАПа, усіх прысутных паклалі тварам у падлогу, а пасля адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна, дзе пратрымалі да вечара, сарваўшы тым самым назіранне. Таксама, 25 траўня 2018 года перад самым назіраннем шасцёра валанцёраў было затрымана і дастаўлена ў РУУС Савецкага раёна Мінску. Праз шэсць гадзінаў назіральнікаў адпусцілі, склаўшы пратаколы за нібыта ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Аднак, пазней справы былі спыненыя па заканчэнні тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак варта адзначыць, што ўсе гэтыя жыццёвыя перашкоды толькі яшчэ мацней аб'ядноўваюць каманду валанцёраў "Вясны". |
Навошта мне наогул гэта трэба? Калі вы хочаце авантурызму, атрымаць незабыўны валанцёрскі вопыт, навучыцца чамусьці новаму, замацаваць свае ўменні і навыкі па розных напрамках, уключыцца ў абарону правоў чалавека і адстойванне грамадскіх інтарэсаў, папрацаваць у камандзе аднадумцаў - то не праходзьце міма, прыходзьце ў Валанцёрскую службу. Калі вас турбуе тое, што адбываецца вакол, і вы гатовы ўнесці свой уклад у паляпшэнне жыцця ў краіне - далучайцеся! |
Зацікавілі! Як далучыцца? Далучыцца да Валанцёрскай службы "Вясны" проста. Дастаткова запоўніць анкету і пачакаць, пакуль з вамі выйдуць на сувязь. Таксама можна прыходзіць на любыя мерапрыемствы, якія праводзіць Служба ў вашым горадзе, і далучацца да групаў у сацыяльных сетках: Укантакце і Фэйсбуку. |
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту "Вясны" - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Крыніца: "Дар ў цябе ёсць, але, здаецца, ты чагосьці чакаеш", або Як стаць валанцёрам "Вясны"