Алесь Абрамовіч і Сяргей Падзолка У Міжнарождны дзень правоў чалавека старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесь Абрамовіч і кіраўнік Барысаўскага аддзялення партыі БСДП Сяргей Падзолка выйшлі да Палаца Рэспублікі з плакатамі “Улада парушае нашыя правы” і “Невыкананне правоў чалавека вядзе да рабства. Свабоду СМІ! Свабоду журналістам!”

Алесь Буракоў Сябр ПЦ "Вясна" з Магілёва Алесь Буракоў атрымаў адказ на сваю заяву з нагоды правядзення праверкі ў рамках КПК з мэтай высвятлення неабходнасці ўзбуджэння ў дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 193 заўв. 1 Крымінальнага кодэкса - «Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці».

Акцыя «Дэканструкцыя міліцыянта» у Менску 10 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна павінен адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да актора тэатра Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня. Акцыя была прысвечаная падтрыманню ЛГБТ-супольнасці.

Праваабаронца Леанід Свецік 10 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Такая дата выбраная невыпадкова: у гэты дзень у 1948 годзе Генэральная асамблея ААН прыняла першы ўнівэрсальны міжнародны акт па правох чалавека – Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Каб публічна адзначыць 70-гадовы юбілей дэклярацыі, праваабаронцы Віцебску хацелі зладзіць пікет.

Дзіяна Серадзюк. Фота Facebook Alena Rosica Liaškievič Журналістку "Новага часу" Дзіяну Серадзюк вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, акцыі побач з пасольствам Расіі ў Мінску, па арт. 23.34 КаАП (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў), хоць яна выконвала свае прафесійныя абавязкі, паведамляе БАЖ.

Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.

Інфармацыйная акцыя баранавічскіх праваабаронцаў 9 снежня. Да 70-х угодкаў прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека  баранавіцкія праваабаронцы Сяргей Гоўша, Аляксандр Вайцешык і актывіст Рыгор Грык 9 снежня раздавалі на цэнтральным рынку  і іншых месцах горада спецвыпуск газеты "Народная Воля", з артыкуламі, прысвечанымі сёлетняй барацьбе берасцейцаў і светлагорцаў за права жыць у чыстай прасторы, а не задыхацца ад хімічных і свінцовых выкідаў у паветра.

10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень, 70 год назад, на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Фота Радыё Свабода. У канцы кастрычніка Беларусь упершыню за 20 гадоў дала справаздачу ў Камітэце правоў чалавека ААН. Пазыцыя ўладаў: у нас ўсё добра з правамі чалавека. Камітэт ААН на справаздачу адрэагаваў рэкамэндацыямі. Іх 60. Што можна зрабіць, каб рэкамэндацыі не засталіся на паперы, у Гомелі 9 сьнежня абмеркавалі 20 беларускіх праваабаронцаў. Пра падзею паведамляе Радыё Свабода.

Праваабаронцы адзначаюць дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Напярэдадні 70-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека беларускія праваабаронцы традыцыйна правялі інфармацыйную акцыю. У Менску і іншых гарадах вясноўцы раздавалі спецыяльны выпуск газеты “Народная Воля”.