У сераду, 8 траўня, суд Савецкага раёна г. Мінска пачаў разгляд адміністрацыйнай справы IT-кансультанта Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст. Справа ўзбуджаная паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў (ад 255 да 1275 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Лагатып Камітэта абароны журналістаў (CPJ) Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі Human Rights Watch і Камітэт абароны журналістаў (CPJ) звярнуліся ў міжнародную арганізацыю Еўрапейскія алімпійскія камітэты з просьбай стварыць падчас гульняў у Менску "гарачую лінію" для скаргаў журналістаў і механізм разгляду такіх скаргаў.

У сераду, 8 траўня, каля 12 гадзін, у аэрапорце г. Мінска быў затрыманы інгушскі грамадзянскі актывіст, блогер і журналіст Ізмаіл Нальгіеў. Ён таксама з'яўляецца кіраўніком грамадскай арганізацыі "Выбар Інгушэціі". Як паведамляецца ў фэйсбуку, ён павінен быў вылецець у Еўропу. Ізмаіл Нальгіеў прайшоў рэгістрацыю і дагляд, але за гадзіну да вылету яго затрымалі на памежным кантролі, патлумачыўшы гэта тым, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

Віталь Шавяленкаў. 3 сутак арышту і дзве базавыя велічыні штрафу. Так скончылася гісторыя з нядзельным затрыманнем Віталя Шавяленкава.

Арганізатары Дня волі на мітынгу-канцэрце ў Кіеўскім скверы. 24 сакавіка 2019 г. Фота: Радыё Свабодаю Заяўнікі мінскага канцэрта-мітынгу на Дзень Волі абскарджваюць у Мінскім гарадзкім судзе штрафы за нявыплату паслуг па ахове грамадскага парадку. Яны просяць адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.

Генадзь Фядыніч на судзе Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Цэнтральнага РУУС Мінску 2 траўня азнаёміла лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча з унесенымі зменамі, піша praca-by.info.

Ісмаіл Нальгіеў Як паведамляецца на сайце БАЖ, раніцай 10 траўня адвакату інгушскага апазіцыйнага блогера Ісмаіла Нальгіева, затрыманага раней у мінскім аэрапорце, паведамілі, што рашэнне аб яго высылцы ўжо прынята начальнікам АГіМ Кастрычніцкага раёна.

Фота: Радыё Эха Масквы. Летам 2011 года Беларусь акунулася ў маўклівыя акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Ілля Петравец назіраў за адной з такіх акцый пратэсту ў Мінску, у выніку чаго атрымаў закрыты пералом носа. На доказ здзяйснення злачынства супрацоўнікамі міліцыі, як піша "Гомельская Вясна",  ў маладога чалавека і яго адваката сышло 8 гадоў.

Віталь Шавяленкаў. 3 сутак арышту і дзве базавыя велічыні штрафу. Так скончылася гісторыя з нядзельным затрыманнем Віталя Шавяленкава..

Два тыдні таму ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску пачалося грамадскае абмеркаванне забудовы кварталу ў межах вуліцаў Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава. На невялікім участку зямлі, згодна з праектам «Менскграда», збіраюцца пабудаваць 7 паркінгаў, піша “Радыё Свабода”. Cустрэча у адміністрацыі Першамайскага раёну па забудове кварталу Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава ў Менску, 3 траўня 2019 году. Фота: