Цэнтральная выбарчая камісія скончыла рэгістрацыю кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу.
Што змянілася з моманту падачы заявак у выбарчыя камісіі?
- На 110 месцаў было 703 прэтэндэнты. Засталося — 560.
- Ад партыяў было 424 кандыдаты. Засталося — 357.
- Жанчын было 174. Засталося — 151.
- Маладзейшых за 30 гадоў было 53. Засталося — 53.
- Дзейных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў было 34. Засталося — 32.
- У Мінску хацелі балатавацца 176 чалавек. Засталося — 123.
- З «кандыдатаў у кандыдаты» 71 працуе ў дзяржаўных органах, 8 — у праваахоўных органах, войску ці ў сфэры надзвычайных сытуацый, 31 — беспрацоўны, 48 — пенсіянеры. Цяпер засталося адпаведна — 65, 7, 27 і 34.
Паводле "Радыё Свабода"
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале