- Катэгорыя: Вясна
17 кастрычніка па ўсёй краіне завяршаецца працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Хоць выніковыя пратаколы будуць апублікаваныя заўтра, 18 кастрычніка, ужо цяпер вядома пра некаторых вылучэнцаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі. Чаму ж так адбылося? Незвычайнае рашэнне прыняла акруговая выбарчая камісія ў Драгічыне - кандыдатам не зарэгістраваны генерал-памежнік Васіль Гядзько.
- Катэгорыя: Вясна
Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел следчага камітэту. Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён. Папрасілі таксама пакінуць для экспэртызы тэлефон, паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе з выбарчай акругі доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леаніда Судаленка, 17 кастрычніка ў 9.00 адбылося паседжанне па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Гомельскай-Прамысловай акрузе №35 на якім зарэгістраваны ўсе шэсць прэтэндэнтаў на дэпутатскі мандат.
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік прысутнічаў на пясяджэнні выбарчай камісіі Віцебскай-Чыгуначнай акругі №19.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 17 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі.
- Катэгорыя: Вясна
"Новы Час" і аўтарка Вераніка Уласевіч працягваюць цыкл матэрыялаў пра жанчын, чые родныя былі прысуджаныя да расстрэлу.
- Катэгорыя: Вясна
"Гарадзенскай вясне" стала вядома, што журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктар Парфёненка атрымаў чарговую адмову ў акрэдытацыі. Парфёненка цягам многіх гадоў імкнецца атрымаць акрэдытацыю як журналіст Беларускага Радыё Рацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускія ўлады павінны гарантаваць права былога вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International напярэдадні пачатку працэсу, прызначанага 17 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель (Гродна) і Сяржук Русецкі (Бяроза) параўналі рашэнні аб месцах для перадвыбарчай агітацыі ў Гродне і Бярозе ў цяперашнім 2019 годзе і ў 2016-ым і прыйшлі да высновы, што рашэнні 2019 года значна ліберальней. Рашэнне Гродзенскага гарвыканкама "Аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты сустрэч з выбаршчыкамі, масавых мерапрыемстваў, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў" дазваляе кандыдатам у дэпутаты праводзіць сустрэчы, масавыя мерапрыемствы ў паведамляльным парадку з выбаршчыкамі ў большай колькасці месцаў.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіст Юрась Навіцкі выклаў у свабодны доступ сваю кнігу "Энцыклапедыя катаванняў". У кнізе апісваюцца спосабы катаванняў з боку міліцыянтаў, з якімі аўтар асабіста сутыкаўся, будучы затрыманым і арыштаваным. Энцыклапедыя суправаджаецца ілюстрацыямі аўтара, у тым ліку, турэмнымі. "Гэтая кніжка напісаная дзякуючы таму, што аўтар скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам не паведамляць прадстаўнікам карных ворганаў пра свой афіцыйны статус журналіста і праваабаронцы, зарэгістраваных у краіне праваабарончых арганізацыяў і СМІ", — піша ў прадмове сам аўтар кнігі.