- Катэгорыя: Вясна
Увечары 24 кастрычніка стала вядома пра новыя затрыманні актывістаў анархісцкага руху. 20 кастрычніка былі арыштаваныя Мікіта Емельянаў і Іван Камар. У іх дамах былі праведзеныя ператрусы, паведамляе суполка dissidentby ў фэйсбуку.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які балатуецца ў дэпутаты парламента па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 паспрабаваў дамовіцца з памяшканнем для правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі. Спачатку ён паспрабаваў гэта зрабіць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Мінска, на Машэрава, 8 (былая сядзіба Партыі БНФ).
- Катэгорыя: Вясна
Сябры выбаркама Бабруйскай-Першамайскай акругі №79 дапусцілі памылку, якая наводзіць кандыдатаў ад "Еўрапейскай Беларусі" на сумныя роздумы.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе сайт mspring.online, суд Бялыніцкага раёна прысудзіў 20 базавых велічынь штрафу журналістцы Дар’і Чульцовай за сюжэт пра галоўнага беларускага ідэолага Андрэя Кунцэвіча.
- Катэгорыя: Вясна
На дыскусіі “Барацьба супраць смяротнага пакарання: глабальныя рашэнні на карысць адмены”, якая адбылася на 40-ым кангрэсе FIDH 22 кастрычніка на Тайване, была прынятая рэзалюцыя па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь. Яе прадставіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэй Коця паведаміў, што 23 кастрычніка яго не пусцілі на сустрэчу з кандыдаткай у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Тамарай Даўгашэй, якая балатуецца па Гарадзенскай-Ленінскай акрузе №52. Яна і зараз з’яўляецца дзеючай дэпутаткай парламента.
- Катэгорыя: Вясна
23 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Наталлі Шарыпа на рашэнне абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Віцяблянку не зарэгістравала ў якасці кандыдаткі акруговая камісія, абласная ж – падтрымала такое рашэнне. Шарыпа падала ў суд, піша "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 было зарэгістравана пяць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка хацеў 24 кастрычніка папрысутнічаць на сустрэчы праўладнай кандыдаткі Марыны Лянчэўскай з працоўным калектывам сярэдняй школы №157 г. Мінска. Нягледзячы на тое, што сустрэча анансавалася як закрытая, Лянчэўская асабіста дазволіла назіральніку прысутнічаць на ёй.
- Катэгорыя: Вясна
24 кастрычніка на пасяджэнні акруговай камісіі па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 разглядалася пытанне парушэнняў выбарчага заканадаўства кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе, актывісткай “Еўрапейскай Беларусі” Палінай Шарэнда-Панасюк.