Анатоль Шлыкаў Як паведамляе "Віцебская Вясна", у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 22 кастрычніка разгледзелі адміністрацыйную справу аб пашкоджанні маёмасці – на лаве падсудных апынуўся панамар адной з праваслаўных цэркваў у Віцебску Анатоль Шлыкаў.

“Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення парламенцкай выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ.  У перыяд з 16 верасня па 18 кастрычніка былі прааналізаваныя цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці, праграмы на дзяржаўным тэлебачанні, такія як “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Контуры” (АНТ), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё),  “Навіны Магілёў” (Рэгіянальная ТРК); друкаваныя СМІ: “СБ. Беларусь сегодня”, “Народная воля”, “Могилёвская правда”, “Мінская праўда”, “Звязда”, “Камсамольская праўда”; інтэрнэт-рэсурсы: TUT.BY і Belta.by.

Памятаеце гісторыю, калі мінскаму назіральніку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксею Лойку выбарчая камісія перашкаджала ў назіранні за праверкай подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі, па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты? Асноўным аргументам тады сябраў акруговай выбарчай камісіі Мінскай-Заходняй акругі №102, было тое, што «прысутнасць назіральніка пры праверцы подпісаў для камісіі псіхалагічна цяжкая». Аказваецца, гэта не ўсе пэрлы, на якія здольная гэтая АВК.

Два дні запар, 21 і 22 кастрычніка, Мінская гарадская выбарчая камісія разглядала скаргі на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Скардзіліся 22 вылучэнцы, і ніводную скаргу не задаволілі. Дзве скаргі камісія не прыняла да разгляду, бо яны былі накіраваныя па-за тэрмінам.

Дзмітрый Паліенка ў судзе З 12 гадзін 23 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе працягнецца разгляд крымінальнай справы актывіста анархічнага руха Дзмітрыя Паліенкі. Сёння абвінавачаны будзе даваць паказанні. 

Уладзімір Няпомняшчых. Фота Радыё Свабода. Выступ кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33  Уладзіміра Няпомняшчых, які  павінен быў прагучаць па тэлебачанні 22 кастрычніка ў 19 гадзін, у эфір не прапусцілі. Раней такі лёс напаткаў выступленне кандыдаткі ад "Еўрапейскай Беларусі" Аксаны Юшкевіч.

Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе аб новых папярэджаннях сваіх актывістаў ужо ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Кандыдат у дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе №103 Павал Юхневіч піша, што 23 кастрычніка адбудзецца паседжанне выбарчай камісіі па факце парушэння ім правіл вядзення агітацыі.

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency Як паведамляе Радыё Свабода ў Кыргызстане, асуджаны на пажыццёвы тэрмін зняволення праваабаронца Азімжан Аскараў напісаў адкрыты зварот рэгіянальнаму прадстаўніку Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Кыргызстане, Цэнтру АБСЕ ў Бішкеку. Ліст распаўсюдзіў старшыня праўлення грамадскага фонду Voice of Freedom Абдумамун Мамараімаў.