- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Павел Левінаў, які з’яўляецца сябрам Віцебскай абласной выбарчай камісіі, вырашыў азнаёміцца з матэрыяламі і рашэннямі акруговых камісій па вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, прайшла ў 22 кастрычніка ў сталічным гатэлі “Гарні”. Яе ладзілі кардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
- Катэгорыя: Вясна
На 14 выбарчых акругах Віцебскай вобласці было вылучана 97 кандыдатаў. Зарэгістравана з іх – 78 чалавек, што склала 79,1% ад агульнай колькасці вылучэнцаў.
- Катэгорыя: Вясна
“Дрыжаць, як на электрычным стуле, калі я прашу паказаць мне падпісныя лісты, дзе знайшлі несапраўдныя подписы”, - распавядае незарэгістраваная кандыдатам Алена Макарэвіч - вылучэнка праціўнікаў завода АКБ шляхам збора подпісаў у Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3. Лісты з несапраўднымі подпісамі знайшлі і ў іншых незалежных прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На гэтай падставе адмовілі ў рэгістрацыі кандытамі ў дэпутаты таксама Віктару Маркоўскаму (Брэсцкая-Заходняя выбарчая акруга №1) і Раману Кісляку (Брэсцкая-Цэнтральная выбарчая акруга №2). Ва Уладзіміра Мароза (Брэсцкая-Памежная выбарчая акруга №4) таксама быццам бы знайшлі несапраўдныя подпісы, аднак у яго ўсё ж атрымалася зарэгістравацца кандыдатам як вылучэнца ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі.
- Катэгорыя: Вясна
Акруговая выбарчая камісія не зарэгістравала Андрэя Бодзілева і Дзмітрыя Еўстратава кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
- Катэгорыя: Вясна
У розных акругах палескага рэгіёна зарэгістравана ад чатырох да шасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Пры гэтым, ёсць і тыя, каму ў рэгістрацыі адмоўлена.
- Катэгорыя: Вясна
Блогер і экалагічны актывіст з Брэста Аляксандр Кабанаў паведаміў у Facebook, што на падставе пастановы пракуратуры Брэсцкай вобласці Следчы камітэт аднаўляе ў дачыненні да яго вытворчасць па крымінальнай справе. Кабанава падазраюць у прысваенні і растраце больш за 400 рублёў (ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса), якія ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.
- Катэгорыя: Вясна
На стэндзе каля ўваходу ў будынак адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска 21 кастрычніка з’явіліся агітацыйныя матэрыялы з інфармацыяй пра праўладных кандыдатаў па трох з 4 выбарчых акругаў Фрунзенскага раёна: пра дзеючую дэпутатку Ганну Старавойтаву, пра кандыдатку Марыю Васілевіч, і пра праўладную кандыдатку ад Беларускага саюза жанчын Марыну Лянчэўскую.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста “Народнай Грамады” Сяргея Спарыша асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што нібыта штурхнуў міліцыянта. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ