На сайце «Еўрапейскай Беларусі» з'явілася інфармацыя аб зарэгістраваных вылучэнцаў ад арганізацыі, а таксама пра тых, для каго перадвыбарчая кампанія скончылася. Першым атрымаў пасведчанне кандыдата ў дэпутаты актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Арсень Чыгір, які вылучаўся па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79.
Выбарчая камісія Светлагорскай акругі №46 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Савіча.
Выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй акругі №1 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Паліну Шарэнда-Панасюк, якая адзначылася яркай кампаніяй па зборы подпісаў за сваю кандыдатуру.
Выбарчая камісія Слонімскай акругі №58 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Віктара Марчыка.
Дзмітрый Казлоў (youtube-блогер "Шэры кот") паспяхова зарэгістраваны кандыдатам па Аршанскай выбарчай акрузе №25.
У Мазыры «Еўрапейскую Беларусь» будзе прадстаўляць Міхаіла Бандарэнка.
Што тычыцца Мінска, то тут зарэгістраваныя чатыры прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі».
Па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 зарэгістравалі Аксану Юшкевіч. Апазіцыянер Павел Юхневіч зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў Пушкінскім выбарчай акрузе №103. Выбарчая камісія Заходняй выбарчай акругі №102 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Валерыя Бычкоўскага. Па Уручскай выбарчай акрузе №109 «Еўрапейскую Беларусь» будзе прадстаўляць рэжысёр Вольга Нікалайчык.
У той жа час адмовілі ў рэгістрацыі вылучэнцам Андрэю Маркаву ў Маладзечне, Андрэю Войнічу, Максіму Вінярскаму, Васілю Жораву ў Мінску. Не быць кандыдатам ў гэты раз і журналістцы Ірыне Халіп, якая вылучалася па Партызанскай выбарчай акрузе №110.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: У перадвыбарнай гонцы засталося 10 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»