- Катэгорыя: Вясна
Аршанская-Дняпроўская выбарчая акруга №26 – адна з рэкардсменак па колькасці пададзеных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты дакументаў – 10.
- Катэгорыя: Вясна
Прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў кандыдатаў у Берасці незалежным назіральнікам не далі. Пра гэта паведаміла назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Маргарыта Вялічкіна. Яна сама справабала паназіраць за працэсам прыняцця рашэнняў па дакументах патэнцыйных кандыдатаў, але без поспеху, — распавяла актывістка Беларускаму Радыё Рацыі.
- Катэгорыя: Вясна
На шэсць гомельскіх дэпутацкіх мандатаў зараз прэтэндуе 32 чалавекі. Зыходзячы з выбарнай працэдуры ў акруговых камісій засталося ўсяго некалькі дзён для таго, каб правесці сходы па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Зарэгістраваныя камісіямі кандыдаты будуць мець месяц на правядзенне агітацыі і атрымаюць магчымасць трапіць у бюлетэні для галасавання.
БАЖ просіць міністра МУС узяць пад асабісты кантроль расследаванне правакацый супраць блогера Павука
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да міністра ўнутраных справаў Беларусі з просьбай узяць пад асабісты кантроль правядзенне праверак па фактах супрацьпраўных дзеянняў супраць сябра арганізацыі, вядомага блогера Андрэя Павука. За апошнія паўгода ў дачыненні да блогера быў здзейснены шэраг правакацый, але сілавыя органы так і не знайшлі вінаватых. Так, 20 сакавіка нібыта з электроннай пошты Павука і з указаннем нумара яго мабільнага тэлефона паступіла паведамленне аб мініраванні будынка райвыканкама ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС прыйшлі ў кватэру, дзе Андрэй Павук пражывае з сям'ёй, правялі там ператрус і канфіскавалі кампутар і іншую прафесійную тэхніку відэаблогера.
- Катэгорыя: Вясна
Полацкі блогер Раман Ляўкоўскі (Geibal) апублікаваў відэаролік, у якім расказвае, як яго катавалі ў полацкай міліцыі. Загадалі раздзецца да майткоў, душылі, пагражалі ўжыць дручок, “засунуць фалас” і г.д. Усё дзеля таго, каб хлопец разблякаваў тэлефон, з якога міліцыянты выдалілі некаторыя відэаролікі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам пачнецца ў чацвер, 17 кастрычніка. Пачатак у 10:30.
- Катэгорыя: Вясна
Сябры Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 на сваім пасяджэнні праводзілі праверку пададзеных на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Падату прадстаўнікоў дакументаў.
- Катэгорыя: Вясна
14 кастрычніка на чарговым пасяджэнні выбарчай камісіі Докшыцкай выбарчай акругі №22 агучаныя вынікі праверкі дакладнасці подпісаў па вылучэнню кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. Ён адзін з найстарэшых парламентарыяў і практычна нязменны старшыня ніжняй палаты беларускага парламенту.