- Катэгорыя: Вясна
У лістападзе ў Беларусі пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання. Ні для каго не сакрэт, што выбары ў нашай краіне непразрыстыя і недэмакратычныя. І ў сувязі з часта ўзнікае пытанне: навошта ісці ў назіральнікі, калі ўсё загадзя прадвызначана? На гэты, а таксама іншыя пытанні, адказвае незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", доўгатэрміновы назіральнік у Гомельскай-Прамысловым выбарчай акрузе №35 Леанід Судаленка.
- Катэгорыя: Вясна
Праўладныя СМІ Берасцейшчыны на мінулым тыдні масава публікавалі і перадрукоўвалі шэраг негатыўных артыкулаў пра ўдзел апазіцыі ў выбарах. Так, як паведамляе “Наша ніва”, дзяржаўныя СМІ Брэсцкай вобласці масава перадрукавалі артыкул сайта belnovosti.by пра ўдзел апазіцыі ў парламенцкіх выбарах.
- Катэгорыя: Вясна
Напачатку жніўня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" распачалі кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе на вокнах установаў пазбаўлення волі ў парушэнне міжнародных стандартаў працягваюць выкарыстоўваць, гэтак званыя “металічных жалюзі” ці “раснічкі”. Як адзначаюць праваабаронцы, з-за такіх “раснічак” у камеру не трапляе натуральнае святло. Паўзмрок, знаходжанне пры кругласутачным электрычным асвятленні на працягу многіх месяцаў немінуча прыводзіць да пагаршэння зроку арыштаваных. Як працуе метад “люстэрка” ў камунікацыі з уладамі ў працы Барыса Бухеля, як так атрымалася, што першы праваабарончы падкаст з’явіўся ў Магілёве, чым часопіс пра правы чалавека круцей за праваабарончы сайт? І, галоўнае, за што ў будучым Лукашэнка можа сказаць "дзякуй" магілёўскім праваабаронцам? Пра гэтае і шмат, шмат іншае чытайце ў нашым вялікім рэпартажы.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Брэсцкага раёна 14 кастрычніка разгледзіць адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Канстанціна Астапука. Пачатак судовага пасяджэння ў 9-30.
“Перашкаджаў сваёй прысутнасцю…” Як абласная камісія разбірала дзейнасць свайго сябра Паўла Левінава
- Катэгорыя: Вясна
12 кастрычніка ў будынку Віцебскага аблвыканкама адбылося пасяджэнне абласной выбарчай камісіі. На ім прысутнічала 11 сябраў камісіі і 7 назіральнікаў, у тым ліку двое інвалідаў-вазочнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік з Магілёва Барыс Бухель абскардзіў дзеянні старшыняў АВК №№86 і 87 у Магілёўскую абласную выбарчую камісію.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ
- Катэгорыя: Вясна
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіў сёмы Тыдзень супраць смяротнага пакарання, у рамках якога адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыцы гэтага віду пакарання. У тым ліку было праведзена тры дакументальных кінапаказы - «Кароткі фільм пра забойства» і «Свабодныя людзі» ў Мінску і «Курумім» ў Мазыры.
- Катэгорыя: Вясна
Падчас прагляду фільма “Свабодныя людзі”, арганізаванага ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Амбасадай Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, яе амбасадар Клод Альтэрмат выказаў глыбокую заклапочанасць у сувязі з тым, што ў Беларусі выносяцца і выконваюцца смяротныя прысуды.