Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Сёння, 19 снежня, праваабаронцу “Вясны” Валянціну Стэфановічу патэлефанаваў супрацоўнік Партызанскага РУУС Мінска Дзмітрый Кондаль і запрсіў з’явіцца да складання пратакола апытання датычна ўдзелу ў акцыі пратэсту 7 снежня.

Праваабаронца паабяцаў з’явіўся там 20 снежня. Патэлефанавалі таксама і старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму і папярэдзілі аб няўдзеле ў акцыі, якую анансавалі на 20 снежня.

Таксама папярэджанні атрымалі парваабаронца Зміцер Салаўёў і яго жонка.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Праваабаронцы – не выключэнне. Іх таксама выклікаюць на гутаркі ў міліцыю