Акцыя ў Мінску 7 снежня 2019 года. Усё больш і больш беларусаў атрымліваюць позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй.

Фота з фэйсбука Таццяны Севярынец Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў 13 снежня адміністрацыйную справу, заведзеную на вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду. На яго быў складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за тое, што ён 22-га лістапада, калі ў Вільні адбывалася перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска. Мясцовыя праваахоўнікі вырашылі, што тым самым Хаймада правёў несанкцыянаваны пікет.

Пётр Маркелаў. Фота з Facebook Больш за дзве гадзіны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе адбывае арышт Пётр Маркелаў, не дапускаюць адваката. Яго запрасіла маці актывіста, якой напярэдадні ўвечары патэлефанаваў чалавек, які некалькі гадзін правёў з Пятром у адной камеры.

Моладзевы актывіст Пётр Маркелаў, асуджаны на 14 сутак арышту, заяўляе аб жудасных умовах утрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.

Мікалай Салянік у судзе 3 студзеня У Гародні супраць мясцовага грамадскага актывіста Мікалая Саляніка перад правядзеннем 15 снежня несанкцыянаванай уладамі акцыі ўчынена правакацыя. Уваход у кватэру, дзе жыве грамадскі актывіст, залеплены клеем, і замок залеплены так, каб не было магчымасці патрапіць у кватэру.

Алена Шабуня і Зміцер Лупач. Фота: baj.by Суд Віцебскага раёна 12 снежня аштрафаваў журналістаў-фрылансераў Алену Шабуню і Змітра Лупача амаль на 2 тысячы рублёў паводле артыкула 22.9 КаАП ("Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”).

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі Актывіста Зміцера Казлова, вядомага як вядомы як блогер Шэры Кот, чакае яшчэ адзін суд. На 13 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак у 9.15.

Аляксандр Марачэўскі Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў 12 снежня на 40 базавых велічынь праціўніка акумулятарнага завода Аляксандра Марачэўскага. Пра суд паведамляе "Берасцейская вясна".

Спецыяльны праваабарончы выпуск газеты “Народная Воля”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, сёння змогуць прачытаць тысячы чалавек па ўсёй Беларусі. Праваабаронцы “Вясны” выйшлі на вуліцы гарадоў і мястэчак, каб распавесці беларусам аб правах чалавека і галоўных праблемах, якія існуюць у нашай краіне.

Андрэй Юркоў. Фота: horki.info Суддзя Дрыбінскага раённага суда Барыс Пігаль азнаёміўся з матэрыяламі адміністрацыйнай справы мясцовага грамадскага актывіста Андрэя Юркова і прыняў рашэнне вярнуць іх у Дрыбінскі РАУС для выпраўлення недахопаў. Праг эта паведамляе 12 снежня Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".