адзім Саранчукоў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат» Намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова ў Горадні затрымала міліцыя. Пра гэта паведаміў мясцовы актывіст Сяргей Верамеенка, піша "Белсат".

Імаверна, затрыманне звязанае з сённяшняй акцыяй у абарону незалежнасці, што мусіць адбыцца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Гарадзенскія актывісты таксама планавалі прыняць удзел у пратэстах.

15 снежня Саранчукоў браў удзел у маніфестацыі ў абарону незалежнасці ў Горадні.

Крыніца: Міліцыя затрымала намесніка старшыні БНФ