З раніцы 30 снежня ў судах Мінска пачаліся працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбыліся 7 і 8 снежня.

Суд Цэнтральнага раёна 

У 9.15 у судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 у адносінах да Максіма Урбановіча, які зараз адбывае 15 сутак арышту. Суддзя Валеры Есьман зрабіў перапынак у працэсе да 15 гадзінаў, бо чакаюць нейкі факс. 

Наступны суд над Максімам Урбановічам павінен быў адбыцца за яго ўдзел у акцыі 8 снежня ў 9.45, аднак суддзя Т. Акавітая таксама аб'явіла перапынак да 12 гадзінаў 20 хвілінаў 31 снежня. 

У 9.15 гадзін раніцы павінны былі адбыцца разгляды спраў у дачыненні да Андрэя Шарэнды і Ю. Татур.

Каго з актывістаў чакаюць суды 30 снежня? Расклад паседжанняў

У судах Мінска на 30 снежня прызначаны шэраг працэсаў над актывістамі і актывісткамі, што прынялі ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй.

Крыніца: Судовы канвеер пачаўся ў Мінску Дапоўнена