Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", 27 снежня на пінчукоў, якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй, супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП. Суды прызначылі на 8 студзеня 2020 года. Акцыя пратэсту ў Пінску 20 снежня 2019 года. Фота: media-polesye.by

Атрымалі позвы ў суд:

  • Яўген Вядка,
  • Таццяна Кебікава,
  • пісьменнік Павел Ляхновіч (за распаўсюд інфармацыі аб акцыі ў фэсбуку),
  • Аляксандр Аўсеенка,
  • журналіст Віктар Ярушук і іншыя.

Паведамляецца, што пратакол складзены таксама на журналіста "Медыя-палесся" Васіля Мацкевіча.

Інфармацыя ўдакладняецца.

Крыніца: Новы год пінчукоў пачнецца з судоў