У судах Мінска на 30 снежня прызначаны шэраг працэсаў над актывістамі і актывісткамі, што прынялі ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных массавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 снежня. Кудзік Андрэй, складзеныя два пратаколы па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня). Пачатак у 11.30.

Суд Ленінскага раёна

Уладзімір Арлоў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 11.30.

Наталля Ладуцька, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 11.30.

Зміцер Казлоў (блогер Шэры кот), складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыі 8 снежня). Пачатак у 12.30 (каб. 3138).

Ганна Шапуцька, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 12.30 (каб. 3138).

Барыс Анікееў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 12.30 (каб. 3134).

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 14.30 (каб. 3134). Суддзя Кісляк А.І.

Уладзімір Някляеў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 14.30.

Барыс Дуброўскі, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Час працэсу ўдакладняецца. 

Суд Цэнтральнага раёна

Андрэй Шарэнда, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Пачатак у 9.15.

Пётр Садоўскі, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 10.15.

Аляксей Сюдак, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 11.15 (каб. 405).

Суд Заводскага раёна

Валер Рабцаў, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Пачатак у 11.00 (каб. 31).

Хочаш паназіраць за судамі? Далучайся!

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паназіраць за судамі і мірнымі сходамі.

Крыніца: Каго з актывітаў чакаюць суды 30 снежня? Расклад паседжанняў Дапоўнена