- Катэгорыя: Вясна
Блогера Зміцера Казлова (“Шэры кот”), які 21 студзеня выйшаў на волю пасля 25 сутак арышту, зноў выклікалі ў міліцыю. Начальнік міліцыі горада Барані Валчкоў папрасіў Казлова прыйсці для азнаямлення з пастановай суда, якая прыйшла з Мінску. “Шэры кот” плануе пайсці ў міліцыю ў 14 гадзін 24 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, 63-гадовы жыхар Бабруйску Уладзімер Ашмянскі, які правёў 18 год у турме за забойства, расказаў, што яго з «асабістай непрыязі» збіў міліцыянт. Пасля інцыдэнту медыкі дыягнаставалі ў мужчыны закрытую траўму брушной поласці і разрыў селязёнкі, якую яму выразалі.
- Катэгорыя: Вясна
У Гарадзенскім абласным судзе 21 студзеня адбыўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка, якога суд Кастрычніцкага раёна Гародні абвінаваціў ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі “За Незалежнасць”, калі гарадзенцы выйшлі 15-га снежня пратэставаць супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй.
- Катэгорыя: Вясна
24 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска прайшло чарговае судовае пасяджэнне па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) у дачыненні да актывісткі “Моладзевага блока” Аланы Гебрэмарыям.
- Катэгорыя: Вясна
Публічная лекцыя Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" адбудзецца 24 студзеня ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
23 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Савецкага раёна г. Мінска ў дачыненні да Арсенія Дзядка – 17-гадовага моладзевага актывіста. Ён мае 4 пратаколы, складзеныя па артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і чакае яшчэ некалькі.
- Катэгорыя: Вясна
Пінчукі, якіх пакаралі штрафамі за тое, што без дазволу Пінскага гарвыканкама правялі масавае мерапрыемства супраць “паглыбленнай інтэграцыі з Расіяй, вырашылі абскардзіць рашэнне суда.
- Катэгорыя: Вясна
Маладафронтавец Філіп Шаўроў, затрыманы 19 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам з помнікам Пушкіну, пераведзены з ізалятары часовага ўтрымання ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".
- Катэгорыя: Вясна
23 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў грамадзкіх актывістак Наталлю Спірыдонаву на 25 базавых велічынь, а Таццяну Севярынец – на 30. У той жа час у судзе Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня прысудзіў Алене Янушкоўскай 25 б.в. Усіх трох звінавацілі паводле ч.1, арт. 23.34 КаАП, піша "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У Сацыяльна-інфармацыйную ўстанову «ТаймАкт» звярнулася Лідзія Кавалёва – маці асуджанага Аляксандра Кавалёва, які змяшчаецца зараз у папраўчай калоніі №5. Што адбылося?