Ілюстрацыйнае фота Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

3 лютага

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за ўдзел у акцыі 8 снежня). Суддзя - Анатоль Барысёнак. Пасля некалькіх пераносаў з-за адсутнасці Сіўчыука справу ўсё ж пачалі разглядаць. Перапынак да 17.00.

4 лютага

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.10 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за ўдзел у акцыі 20 снежня). Суддзя - Анатоль Барысёнак. 

5 лютага

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя - Наталля Дзядкова.

10.00 - Мікалай Статкевіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суд за заклікі да ўдзелу ў акцыі 20 снежня.

6 лютага

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя - Іван Неўмяржыцкі.

7 лютага

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда).

10 лютага

Шклоў, суд Шклоўскага раёна

Рыгор Кастусёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня). Суддзя - Святлана Баранцава.

Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць ці за заклікі да ўдзелу чакаюць:

  • Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены пратакол за заклікі да ўдзелу ў акцыі 29 снежня.

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 170 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 3 лютага агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 133218,5 рублёў (амаль 62500$)12 чалавек асуджаны агулам на 330 сутак арышту

Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!

Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці. Расклад на пачатак лютага Дапоўнена