У Расеі зноў загінуў працаўнік зь Віцебску
20 кастрычніка на будоўлі ў Санкт-Пецярбургу сарваўся зь пятага паверху і разьбіўся 32-гадовы будаўнік зь Віцебску. Трагедыя адбылася на Васільеўскім востраве а 22:30. Грамадзянін Беларусі пры правядзеньні будаўніча-мантажных работ упаў з вышыні пятага паверху будаванага жылога будынку «Інвэстыцыйнай будаўнічай кампаніі НКС». Ад атрыманых траўмаў віцяблянін сканаў да прыбыцьця “хуткай дапамогі”.
Пастаўскае спажывецкае таварыства настальгуе па СССР
Установа грамадзкага харчаваньня ў Паставах пад назвай “СССР” карыстаецца папулярнасьцю ў жыхароў і гасьцей гораду. Сталоўка аформленая ў стылі савецкіх часоў: на сьценах вісяць плякаты той эпохі, партрэты правадыроў. Належыць яна Пастаўскаму спажывецкаму таварыству.
Сьледчы камітэт: У дзеяньнях актывісткі адсутнічае склад злачынства
Выконваючы абавязкі начальніка Аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску маёр міліцыі К. Аднапалаў адмовіўся распачаць крымінальную справу паводле арт. 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыцьцяўленьнем імі правасудзьдзя) у дачыненьні да грамадзянскай актывісткі Надзеі Куканос.
Начальнік аддзелу МНС «супакоіў» праваабаронцу
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў гарвыканкам з заявай, у якой прасіў паведаміць яму адрас найбліжэйшага бомбасховішча. «Гэтая інфармацыя патрэбная мне для забесьпячэньня абароны жыцьця і здароўя членаў маёй сям’і, а таксама жыхароў дому, у выпадку і пад час надзвычайнай сытуацыі», – напісаў ён у сваёй заяве. Адказ, які прыйшоў за подпісам в.а. начальніка гарадзкога аддзелу па надзвычайных сытуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленьне МНС» М.П. Дука, вельмі зьдзівіў праваабаронцу…
У Віцебску – чарговая забарона пікетаў. Рыхтуецца чарговы зварот у суд
Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву зноў адмовілі ў правядзеньні двух пікетаў салідарнасьці з Украінай. Гэта ўжо другая забарона акцыяў аднолькавай тэматыкі, і актывіст хоча прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў арганізацыяў, якія мусяць займацца “абслугоўваньнем акцыяў”.