Невядомыя агітатары наведваюць бюджэтныя арганізацыі Віцебску і агітуюць за далучэньне да Расеі. Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў:  «Надоечы, да нас на працу ў бюджэтную арганізацыю прыйшоў незвычайны наведвальнік, жанчына гадоў сарака, прыстойна апранутая. Яна пачала весьці агітацыю за Расею, распавядаць, што за ёй будучыня, аб далучэньні да арганізацыі, якую яна прадстаўляе».

Роўна празь месяц пасьля звароту на наўпроставую лінію актывісту Георгію Станкевічу прыйшоў адказ зь Бешанковіцкага райвыканкаму, паведамляе сайт beshankovichy.by. У лісьце паведамляецца, што Ранчыцкі мініпалігон зачынены, а вываз сьмецьця забаронены.

10 лістапада 2014 году быў дадзены старт кампаніі “Павышэньне якасьці мэдычнага абслугоўваньня ў Віцебску”. Пра гэта ўдзельнікі кампаніі абвесьцілі на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў Віцебску.

12 лістапада зь ініцыятывы сябра віцебскай гарадзкой арганізацыі КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава ў  лесе за вёскай Хайсы Віцебскага раёну на месцы меркаваных масавых расстрэлаў грамадзян органамі НКУС у другой палове 30-х гадоў былі ўсталяваныя  памятныя крыжы, ускладзеныя кветкі і вянок, а таксама адпраўленая памінальная паніхіда ля парэшткаў бязьвінна забітых людзей.

Серада, 12 Лістапад 2014

Віцебскія Курапаты? (фота)

За часамі Лукашэнкі тэма сталінскіх рэпрэсіяў супраць беларускага народу амаль згубілася на тле падзеяў Другой сусьветнай вайны, пра якую шмат напісана, зьнята фільмаў, а ў памяць ейных ахвяраў і герояў узьведзена безьліч помнікаў і мэмарыялаў. Але ж калі параўноўваць паміж сабой гэтыя дзьве рэальнасьці, параўноўваць без ідэалягічных догмаў і гістэрыкі, становіцца відавочным – гісторыя палітычнага сталінскага тэрору насамрэч куды больш трагічная за гісторыю вайны, а ейныя наступствы аж дагэтуль уплываюць на цяпершчыну і будучыню нацыі.