“Яма мае прыкметы таго, што яе раскапалі, – кажа дасьледчык рэпрэсіяў у Воршы Юрась Копцік, – Магчыма, гэта спроба схаваць сьляды злачынстваў, як было і ў Курапатах. Новы мікрараён наблізіўся да лесу. І для ўладаў непажаданая сытуацыя, якая адбылася на Кабыляцкай гары ў 1982 годзе, калі падчас будаўніцтва былі выяўленыя парэшткі расстраляных. Сытуацыя можа паўтарыцца ў лесе па Магілёўскай шашы”.
Напачатку 1990-ых гадоў Аршанскі гарвыканкам плянаваў усталяваньне мэмарыяльнага знаку на месцы расстрэлаў. Пра гэтае рашэньне паведамляла раённая газэта “Ленінскі прызыў”, але знак так і не паставілі.