Падчас падрыхтоўкі да «Дажынак» гарадоцкія чыноўнікі стварылі міні-палігон адходаў каля могілак
“Дзіўнае” відовішча створана мясцовымі чыноўнікамі каля Іванаўскага могілак у Гарадку. Дзясяткі машын будаўнічага сьмецьця было выкінута за апошнія месяцы паміж прыпынкам для аўтамашын і старой тэрыторыяй могілак. Пры гэтым сьмецьце апынуўся не толькі цьвёрдым, але і рэшткамі пенапласту для уцяпленьня будынкаў.
Больш за 15% арганізацыяў Віцебскай вобласьці зьяўляюцца стратнымі
За студзень-жнівень 2014 году ў Віцебскай вобласьці стратнымі былі 160 арганізацый, або 15,2% ад агульнай колькасьці арганізацыяў (за аналягічны пэрыяд 2013 году - 9,1%). Сума чыстай страты стратных арганізацыяў за восем месяцаў бягучага году склала 781,3 млрд рублёў, або на 17,9% больш, чымся за студзень-жнівень мінулага году, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Апытаньні сьведчаць пра нізкі ўзровень прававых ведаў жыхароў Чашніцкага раёну
На афіцыйным сайце Чашніцкага райвыканкаму разьмешчаны шэраг апытаньняў пра тое, ці стае насельніцтву прававых ведаў, і ці ўмеюць яны іх выкарыстоўваць. Адказы пераважна адмоўныя. Як паказвае статыстыка на сайце, у апытаньнях узяла ўдзел невялікая колькасьць людзей. Але падсумаваныя вынікі сьведчаць пра недастатковасьць прававых ведаў.
Улады адрэагавалі на калектыўны зварот жыхароў Воршы-Заходняй
У Воршы-Заходняй прайшла сустрэча жыхароў з прадстаўнікамі ўлады. Ад райвыканкаму Заходнюю наведаў першы намесьнік старшыні Сяргей Пац, а таксама прадстаўнікі аддзелу эканомікі і аддзелу гандлю. Паводле слоў жыхароў, чыноўнікі такога ўзроўню сустракаліся зь людзьмі ў раёне або вельмі даўно, або наогул ніколі. У агульнай складанасьці прыйшлі ў двор дому №5 па вуліцы Чырвонагвардзейскай, які ў гэты дзень стаў пляцоўкай дыялёгу з уладай, каля 70 чалавек. Асноўная тэма сустрэчы - магчымасьць будаўніцтва ў раёне паўнавартаснага гандлёвага цэнтру.
Пракуратура рэкамэндуе прадпрыемствам ЖКГ Віцебскай вобласьці зьвярнуць увагу на аварыйныя гаўбцы
Стан гаўбцоў, падстрэшкаў і іншых элемэнтаў жылых дамоў у Віцебскай вобласьці часьцяком не адказвае патрабаваньням заканадаўства. Пра гэта паведаміла пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьці прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Марына Рыжова.