Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў даслаў электронны зварот на сайт Аляксандра Лукашэнкі. Ён патлумачыў Радыё Свабода, што нагодай для гэтага сталася сувэнірная прадукцыя, якая прадаецца ў Віцебску. Фотаздымак магніта на лядоўню праваабаронца даслаў разам са сваім зваротам.

Чарговую забарону ладзіць пікет атрымалі ад мясцовых уладаў сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў і Пётра Сарапеня. Прычына забароны – традыцыйная для Віцебску: адсутнасьць у заяўнікаў акцыі дамоваў зь лекарамі, дворнікамі і міліцыянтамі. Пікет мусіў адбыцца 7 лістапада.

Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Пляцформа» (прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Платформ інавэйшан») Міхаіл Жамчужны арыштаваны ў Віцебску ў жніўні гэтага году, аднак дагэтуль бракуе інфармацыі аб прычынах ягонага арышту. Пра гэта паведамляе сайт «Пляцформы»

Аршанскім райвыканкамам разгледжанае пытаньне наконт рэалізацыі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасьці па прафіляктыцы правапарушэньняў”. У паседжаньні ўзяў удзел намесьнік генэральнага пракурора Аляксандар Дубаў, паведамілі ў прэс-службе нагляднага органу.

У суполцы праваслаўнага вайскова-патрыятычнага брацтва, якое дзейнічае пры друцкім храме Раства Прасьвятой Багародзіцы, зьявіліся фатаздымкі з вучэньняў, якія прайшлі 27–29 кастрычніка ў вайсковай частцы № 71325, што ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёну. На фатаздымках — падлеткі ў камуфляжнай форме з «георгіеўскімі стужкамі», павязанымі ў каго на плячы, у каго на рукаве, у каго на грудзёх. Хлопцы 12–16 гадоў, а таксама й некалькі дзяўчат сфатаграфаваліся і ў танку, і падчас знаёмства з тэхнікай МНС, і на турніры па лязэртагу.