Кіраваць новым ГЦ "Беларусь" будзе той самы ўласнік, пры якім згарэў стары
Новы віцебскі гандлёвы цэнтр на месцы згарэлай «Беларусі» пачнуць будаваць увесну. Кіраваць ім будзе той самы віцебскі прадпрымальнік Віктар Вялюга, пры якім адбыўся пажар у снежні 2024г.
Да трох гадоў за адзін каментар
У Лёзне супраць 42-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара распачалі крымінальную справу за абразу намесніка пракурора раёна ў сацыяльных сетках мясцовай раённай газеты.
Віцебская пракуратура заўважыла парушэнні ў аплаце працы студэнцкага атрада, арганізаванага БРСМ
Пракурорская праверка паказала, што прадстаўнікі арганізацыі, дзе з 10 па 23 ліпеня працавала моладзь, давялі да навучэнцаў недаставерную інфармацыю наконт пагадзінавай аплаты працы. Тым часам у дамове было ўказана, што аплачаны будзе аб’ём фактычна выкананых прац – “пагадзінавая стаўка” не згадвалася.
У віцебскай міліцыі не адказалі, навошта ў базу вышуку ўключылі Дзмітрыя Карняенку
Па тэлефонным нумары, указаным у асабістай картцы актывіста, высветліць падрабязнасці паспрабавала праваабарончая ініцыятыва Forum 18. Мужчына, які адказаў на адзін з званкоў, сябе не назваў і сказаў : «Я не ведаю, хто вы» . Потым ён паклаў слухаўку. Званкі па двух іншых нумарах засталіся без адказу.
У Варшаве збілі беларуса з Віцебску
Пра інцыдэнт Сяргей каротка напісаў у Фэйсбуку: “15 sierpnia 2026r zostałem słownie i fizycznie atakowany polakami na tle narodowościowym” («15 жніўня 2026 года на мяне быў здзейснены слоўны і фізічны напад з боку палякаў на нацыянальнай глебе»). Да гэтага допісу мужчына прыклаў некалькі фотаздымкаў, што пацвярджаюць ягоныя словы.