8 красавіка доктар Ігар Пастноў быў выкліканы для гутаркі ў Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту. Позву сьледчая ўручыла асабіста, прыйшоўшы проста на працу.

Чыгуначная станцыя Руміна, што пад Воршай, у сэзон дажджоў аказваецца фактычна адрэзанай ад сьвету. Так выйшла, што з аднаго боку пад'язны шлях праходзіць праз поле мясцовага фэрмэра, які пэрыядычна ўзорвае ўсю сваю зямлю. З другога – разьбітая транспартам каляіна.

У студзені-лютым 2015 году будаўнікі Віцебскай вобласьці ўвялі ў эксплёатацыю каля 32 тысяч квадратных мэтраў жытла, чым і забясьпечылі вобласьці апошняе месца па краіне.

У Полацку 21 сакавіка адбылася дыскусія аб магчымасьцях удзелу ў мясцовым самакіраваньні. З палачанамі сустрэліся экспэрты ў галіне самакіраваньня мясцовых супольнасьцяў праваабаронца Леанід Гаравы і юрыст Міхаіл Пліска. Грамадзяне яшчэ маюць магчымасьці ўплываць на прыняцьце рашэньняў на мясцовым узроўні, але гэтыя магчымасьці мінімальныя. Беларусам яшчэ далёка да эўрапейскіх стандартаў ўдзелу грамадзян у кіраваньні жыцьця ў сваёй мясцовасьці і, тым больш, у сваёй краіне.

У Віцебскай вобласьці 38 службовых асоб гарадзкіх раённых выканаўчых камітэтаў і арганізацыяў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці за дапушчаныя парушэньні падчас правядзеньня працэдур прыватызацыі. Пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі.