Пракуратура рэкамэндуе прадпрыемствам ЖКГ Віцебскай вобласьці зьвярнуць увагу на аварыйныя гаўбцы
Стан гаўбцоў, падстрэшкаў і іншых элемэнтаў жылых дамоў у Віцебскай вобласьці часьцяком не адказвае патрабаваньням заканадаўства. Пра гэта паведаміла пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьці прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Марына Рыжова.
Падаткавікі Віцебшчыны змагаюцца супраць заробкаў у «капэртах»
Падатковыя органы Віцебскай вобласьці за 9 месяцаў бягучага году падчас правядзеньня кантрольных мерапрыемстваў выявілі 56 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці, якія выплацілі заработную плату без адлюстраваньня ў рэгістрах бухгальтарскага ўліку (у “капэртах”). Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці. Па выніках праверак у бюджэт даналічана больш за Br280 млн, у тым ліку Br136,5 млн падаходнага падатку.
У Наваполацку маладыя прыхільнікі дэмакратычных прафсаюзаў вучыліся весьці калектыўныя перамовы
11-12 кастрычніка ў Наваполацку праходзіў нацыянальны сэмінар моладзевай сеткі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, па тэме - «Калектыўныя перамовы». На сустрэчы была прадстаўленая кароткая прэзэнтацыя матэрыялу па калектыўных перамовах і асабістым досьведзе моладзевага экспэрта галяндзкага прафсаюзу ФНВ Бандгэнотэн. Моладзевыя актывісты вылучылі асноўныя элемэнты вядзеньня перамоваў з наймальнікам і замацавалі атрыманыя веды практычнымі заняткамі ў выглядзе ролевай гульні.
На вуліцах Віцебску зноў раздаюць сьцягі Расеі
У гарадох Беларусі працягваецца распаўсюджваньне сымболікі суседняй дзяржавы. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў: «Сёньня быў праездам у Віцебску. Ля Макдональдза (дрэнна ведаю горад, таму дакладнае назву вуліцы не скажу), на сьвятлафоры глуханямы раздаваў сьцяжкі РБ і РФ».
Прадпрымальнік зь Віцебску стварае швэдры з «Пагоняй»
Добрыя навіны для патрыётаў напярэдадні халадоў. Прадпрымальнік Сяргей Рамановіч, які ўжо стварае сшыткі і школьныя альбомы з «Пагоняй», вырашыў заняцца адзеньнем. Прынамсі, напярэдадні зімы ён стварыў макеты і ўжо знайшоў вытворцаў цёплых швэдраў для беларусаў. Ён распавёў, колькі будуць каштаваць «патрыятычныя» швэдры, і гарантуе якасьць пакупнікам.