Па групах у сацыяльных сетках і мэсэнджарах невядомыя асобы распаўсюджваюць паведамленні пра тое, што нібыта «жанчыны з Украіны» проста на вуліцы прапануюць набыць парфуму, а перад тым пратэставаць яе на пах. І нібыта тыя, хто гэта зрабіў, паміраюць на працягу некалькі гадзінаў. Маўляў, гэта «падарунак да 8 сакавіка» ад украінак жанчынам Беларусі і Расеі.

Пытанні развіцця партыйнага праўладнага руху і работу грамадскіх арганізацый абмеркавалі ў Віцебску на пасяджэнні так званай Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый вобласці.

Ураджэнец Шаркаўшчынскага раёну Ігар Сергяенка прыязджаў днямі на малую радзіму, дзе выступаў перад так званым раённым актывам – чыноўнікамі і прадстаўнікамі праўладных грамадскіх структур. Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі – а гэтую пасаду спадар Сергяенка займае са снежня 2019г., прыйшоўшы туды з органаў КДБ – распавядаў землякам пра варожае атачэнне Беларусі і пра ўнутраных ворагаў, якія «могуць зрабіць чарговыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне падчас выбараў у 2024 годзе».

Наваполацкі «Сокал» і полацкі «Рубеж» – гэта так званыя вайскова-патрыятычныя клубы для падлеткаў, створаныя нібыта дзеля падвышэння якасці патрыятычнага выхавання. Віталь Варанковіч, старшы афіцэр па баявой падрыхтоўцы і ідэалагічнай рабоце вайсковай часткі 5530, а па сумяшчальніцтву куратар «Сакала» і «Рубяжа», лічыць, што «працэс далучэння маладога пакалення да патрыятычных каштоўнасцяў ужо апушчаны. Падлеткі навучаюцца найпрасцейшым прыёмам самаабароны і абыходжанню са зброяй». Ён абяцае ўвесну арганізаваць паход для сваіх выхаванцаў, якія «паўдня сядзяць у школе за партамі, а потым яшчэ паўдня сядзяць у тэлефонах». Аднак прычым тут патрыятызм?

Інвестыцыйную дзейнасць рэгіёнаў прааналізавалі на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама. Сёлета ў Віцебскай вобласці рэалізуюць толькі сем інвестыцыйных праектаў па праграме "Адзін раён - адзін праект", то-бок толькі ў 7 абласных раёнах з 21.