Віцебскія ўлады шукаюць альтэрнатыву заходнім інвестарам
За тры месяцы гэтага года інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 557,5 млн. рублёў, што на 7,3% менш, чым за гэты перыяд у 2022 годзе. Падзенне інвестыцый у рэгіянальную эканоміку, відавочна, звязана з санкцыямі з боку развітых краін Захаду. Таму абласныя ўлады шукаюць магчымасці для прыцягнення інвестыцый з іншых краін свету. Дзеля гэтага ўжо хутка ў Віцебску пройдзе XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы».
Арганізацыя падачы пітной вады ў вёску, рамонт дарог, асвятленне вуліц
З такімі праблемамі звярнуліся жыхары Віцебшчыны да кіраўніка вобласці Аляксандра Субоціна падчас прамой тэлефоннай лініі 13 траўня.
Сукенкі і майкі з дзяржаўнага сцяга: пашана да дзяржаўнай сімволікі або здзек?
У беларускім Крымінальным кодэксе маецца артыкул 370 — «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Асобы, які дазволілі сабе непаважлівае стаўленне да дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Беларусі, могуць быць пакараныя штрафам, папраўчымі работамі, арыштам і нават абмежаваннем і пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. ДзяржСМІ неаднаразова публікавалі гісторыі пра суды над нецвярозымі грамадзянамі, якія спрабавалі сарваць дзяржаўны сцяг з нейкага будынка, і гэта было кваліфікавана як здзек з дзяржаўнай сімволікі... Аднак фотаздымкі з учорашняга адзначэння Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна ў некаторых рэгіёнах таксама можна лічыць доказамі падобнага злачынства – калі мясцовыя чыноўнікі так імкнуцца давесці сваю ідэалагічную адданасць, што гэта ператвараецца практычна ў непрыстойнае відовішча.
Прагнілыя драўляныя рамы, волкасць і старая мэбля
Такімі нумарамі сустракае гасцей Шаркаўшчынская гасцініца, так бы мовіць «візітоўка» райцэнтра. Як піша сайт мясцовай раёнкі “Кліч Радзімы”, пастаяльцы вельмі часта абураюцца на ўмовы пражывання ў гасцініцы Шаркаўшчыны.
Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці правялі 166 камеральных праверак
Пасля гэтага жыхарам Віцебскай вобласці, якія па меркаванні інспектараў, быццам жывуць не па сродках, давядзецца даплаціць крыху больш за 631 тысячу беларускіх рублёў.