12 траўня на базе Бягомльскага лясгаса адкрылі новую дрэваапрацоўчую лінію "Mebor". Кошт лініі складае 1 мільён 952 тысячы рублёў. Яна паступіла на вытворчасць са Славеніі.

Усяго падчас вясновага прызыву рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў папоўняць каля 1,5 тыс. прадстаўнікоў Віцебшчыны. Плануецца, што з абласнога цэнтра і Віцебскага раёна надзенуць ваенную форму каля 500 прызыўнікоў. Аднак з кожным прызывам расце колькасць маладых людзей, хто не жадае служыць у беларускім войску.

У аўторак, 9 траўня, каля латвійскай мяжы на беларускім баку адбылося ўзгаранне на тэрыторыі ў некалькі гектараў, меркавана выкліканае дзеяннямі нелегальных мігрантаў. Указаная тэрыторыя фактычна не заселена, таму пагранахова мяркуе, што прычынай пажару маглі стаць "нелегалы", якія штодня масава спрабуюць трапіць у Латвію, але іх адпраўляюць назад у Віцебскую вобласць.

Жыхары вёскі Латыгавічы Чашніцкага раёна звярнуліся ў мясцовы райвыканкам з прапановай арганізаваць тэрміновы рамонт маста, які, на іх думку, знаходзіцца ў аварыйным стане. Для таго, каб быць данесці да ўладаў інфармацыю аб небяспечнай сітуацыі, жыхары вёскі стварылі петыцыю на платформе «Зручны горад». Аднак мясцовае кіраўніцтва ўхілілась ад рашэння праблемы.

Як паказвае практыка, «нядобранадзейных» у палітычным сэнсе перыядычна выклікаюць у пракуратуру, следчы камітэт або РАУС. Падчас так званых «прафілактычных гутарак» людзям нагадваюць пра іх «правіны» - як правіла, гэта адміністрацыйныя правапарушэнні, за якія віцяблян судзілі паводле артыкулаў 24.23 КаАП або 19. 11 КаАП. Потым даюць падпісаць афіцыйнае папярэджанне, што іх пазнаёмілі з наступствамі парушэнняў парадку і правядзення масавых акцый або распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў». З нядаўняга часу «на прафілактыку» пачалі выклікаць і ў райвыканкамы – там стварылі адмысловыя групы з ідэалагічных работнікаў «у межах барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам».