Нядзеля, 04 Чэрвень 2023

Для барацьбы з растучай нарказалежнасцю ў моладзевым асяроддзі ў Віцебску адкрыта «Антынаркатычная пляцоўка»

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Згодна са статыстыкай, у 2022 годзе ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў праваахоўнікі Віцебскай вобласці выявілі 408 злачынстваў, 180 з іх былі ўчынены з мэтай збыту. У тым жа годзе судамі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, былі асуджаныя 236 жыхароў вобласці. Аналіз правапрымяняльнай практыкі паказаў, што праблему з распаўсюджваннем і ўжываннем наркотыкаў немагчыма вырашыць узмацненнем жорсткасці пакарання за падобныя злачынствы. Для гэтага патрэбная доўгатэрміновая стратэгія.

Таму ўлады 31 мая адкрылі «Антынаркатычную пляцоўку» на базе падлеткавага наркалагічнага аддзялення Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі.

Гэта стала магчымым дзякуючы прынятай Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021 - 2025 гады. На гэты праект з абласнога бюджэту ўжо выдаткавана каля 80 тыс. рубёў.

Пляцоўка ўжо запатрабавана, таму што сёння на лячэбна-прафілактычным назіранні ў вобласці знаходзяцца 5 падлеткаў, якія двойчы паспрабавалі наркотыкі. Акрамя таго, міліцыяй у вобласці выяўлена больш за 800 непаўналетніх, якія аднаразова паспрабавалі алкаголь, а 14 маладых людзей назіраюцца наконт таксікаманіі.

Жанна Мілава