Даведацца, чым займалася дэпутатка Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акругі № 18 Таццяна Аўтухова ў першыя месяцы 2023 года, дастаткова прааналізаваць яе асабісты сайт. Бо ад вынікаў дзейнасці і яе рэкламы залежыць магчымасць яе абранне на другі дэпутацкі тэрмін на парламенцкіх выбарах вясной 2024 года. Але пакуль ейная праца падаецца шэрай і мала выніковай для шэраговага выбаршчыка.

У Наваполацку правялі пашыранае пасяджэнне дырэктараў школ, дзе падводзілі вынікі выхаваўчай працы за мінулы год. Дырэктары трымалі справаздачу, як ва ўстановах адукацыі праходзілі мерапрыемствы да мінулага Году гістарычнай памяці. Былі агучаны лічбы, колькі прайшло «урачыстых мерапрыемстваў з абавязковым выкананнем гімна і падняццем дзяржаўнага сцяга», засведчана, што ў кожнай школе з’явіліся стэнды, прысвечаныя генацыду беларускага народу, а ў перспектыве маюць з’явіцца музейныя пакоі і экспазіцыі на гэтую тэматыку.

Як кажа начальнік Шаркаўшчынскага ўчастка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі філіяла «Докшыцыводаканал» Мікалай Дубоўскі, агульная працягласць водаправоднай сеткі па раёне складае 59,6 кіламетра, з іх у гарадскім пасёлку — 29,6 кіламетра, у сельскай мясцовасці — 30 кіламетраў. Інфраструктура, а менавіта трубы, з цягам часу зношваюцца, патрабуюць замены. І калі яшчэ ў гарадскім пасёлку трубы рамантуюцца і часам мяняюцца, то ў сельскай мясцовасці сітуацыя значна горшая. Дакладна невядомы час будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю большасці водаправодаў, зразумела, што з-за эканамічных цяжкасцяў. Тым больш, што Шаркаўшчынскі раён адзін з самых бедных у Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце раённай газеты “Кліч Радзімы”.

Адмоўны адказ з Аршанскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі больш за стоні жыхароў вобласць, якія падпісалі петыцыю №5527 у якой яны прасілі замяніць частку надпісаў з рускай мовы на беларускую. Надпіс зрабілі ўлады на мемарыяльнай дошке прысвечанай пісьменніку У. Караткевічу, якая была ўстаноўлена ў лістападзе мінулага года на будынку сярэдняй школе № 3 г. Оршы.

З 28 лютага па 3 сакавіка прайшлі планавыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці з органамі ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Глыбоцкага раёна. Пра гэта піша раённая газета “Веснік Глыбоччыны”.