Панядзелак, 03 Лістапад 2025

Шаркоўшчынскага актывіста Андрэя Буку заабавязалі самастойна прадаваць арыштаваную маёмасць

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

акім чынам – атрымаўшы грошы з продажу ноўтбука і смартфона – ен павінны пагасіць адміністрацыйны штраф за мінулагодняе “несанкцыянаванае пікетаванне”. На сваёй старонцы ў Facebook актывіст з Шаркоўшчыны напісаў: “Прыходзілі выканаўцы. Арыштавалі ноўтбук і смартфон. Пакінулі на самастойную рэалізацыю”.

Нагадаем, пра накладзены на яго штраф Андрэй Бука даведаўся 3 кастрычніка. На той дзень ён быў выкліканы ў суд, дзе яму абвясцілі рашэнне замяіць штрафам у памеры 20 базавых велічынь не адбыты арышт, прысуджаны яшчэ 28 кастрычніка 2024 г.

Тады яго прызналі вінаватым у “несанкцыянаваным пікетаванні” і асудзілі да арышту на 5 сутак. Але адбываць пакаранне актывіста не забралі. І ўвогуле, падобна, пра тыя “суткі” ў міліцыі забыліся амаль на год. Дарэчы, з тае пары Буку судзілі  яшчэ раз: сёлета 3 лютага яго пакаралі штрафам памерам 50 базавых велічынь ( 2 100 руб) - зноў за “несанкцыянаванае пікетаванне”.

Таццяна Голубева