Згодна з новай пастановай "Аб прыёме для залічэння асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі" ад 17 жніўня мінулага года залічэнне навучэнцаў у 10-я профільныя класы школ будзе праводзіцца на конкурснай аснове па выніках дзевяці класаў. Пры гэтым адзнакі па профільных прадметах павінны быць не ніжэйшыя за 7 балаў, а сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэйшы за 6.
Для таго каб атрымаць месца ў аграрным класе, адзнакі павінны быць не ніжэйшыя за 6, а на астатнія свабодныя месцы – не ніжэйшыя. 5.
На практыцы гэта будзе выглядаць наступным чынам. У выпадку, калі напаўняльнасць класа 25 чалавек, а заяў пададзена 30, тады, каб вызначыць, якія навучэнцы трапяць у гэты профільны клас, улічваюцца іншыя перавагі пры залічэнні. А менавіта перамога на рэспубліканскай алімпіядзе, абласным, гарадскім або раённым этапе алімпіяды або навукова-практычных канферэнцыях.
Залічэнне ў гімназіі будзе адбываецца крыху па-іншаму.
Пасля 9-га класа ў гімназіі перавагу будуць мець навучэнцы, у якіх вышэй балы па профільных прадметах.
Для таго каб атрымаць месца ў класе, неабходна мець сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 7. Пры роўнай колькасці балаў перавага на залічэнне ў гімназіі будзе ў пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў даследчых работ, абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, а таксама тыя, хто будзе мець больш высокі сярэдні бал па выніках атэстацыі.
Яўгенія Норкіна