Кіраўнік Віцебскай вобласці прызнаў, што “няма каму працаваць”
У выніку масавых звальненняў пасля палітычна матываваных “адміністратывак” некаторыя сферы дзейнасці ў воласці засталіся без кваліфікаваных кадраў. Звальненні адбыліся ў рэгіянальных структурах “Віцебскэнэрга”, у школах і вышэйшых навучальных установах. Бракуе людзей нават на пасадах, дзе не патрабуецца спецыяльная адукацыя - у крамах, у сферы ЖКГ.
Справа зрушылася: у Віцебску зносяць аварыйныя сараі
Не ў апошнюю чаргу гэтаму паспрыяла абвяшчэнне Года добраўпарадкавання: людзі гадамі скардзіліся, што старыя сараі ў іхных дварах з’язляюцца крыніцай небяспекі, але ўлады не зважалі на скаргі. Цяпер “барацьба” са старымі надворнымі пабудовамі 1950-х гадоў аказалася мэйн-стрымам.
Ці будзе ў Віцебску памятны знак, прысвечаны загінулым “ліквідаратам”?
Гэтае пытанне на 39-я ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС зноў прагучала ў абласным цэнтры. Яго чарговы раз узняў удзельнік ліквідацыі наступстваў тэхнагеннай катастрофы, віцебскі актывіст Вадзім Кузьмін. Інтэрв’ю з ягонымі ўспамінамі выйшла ў газеце “Витебские вести”, прычым віцяблянін выказаўся і пра тое, што памяць пра мужнасць ліквідатар у Беларусі захоўваюць не дужа ахвотна.
Жыхарам Талачына прапануюць “скінуцца” на добраўпарадкаванне тэрыторыі дзіцячага дома сямейнага тыпу
У Беларусі прынята падкрэсліваць, што пра дзяцей, якія засталіся без родных бацькоў, клапоціцца дзяржава. У тым ліку пра іх утрыманне ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Але ў Талачыне вырашылі іначай. Да слова, у раёне ўсяго адна такая ўстанова, дзе выхоўваецца пяцёра дзяцей.
Дубровенская “раёнка” перапісала крытычны артыкул, калі на яго звярнулі ўвагу незалежныя СМІ
Артыкул выйшаў у газеце “Дняпроўская праўда” 23 красавіка і тычыўся абмеркавання праблем школьнай адукацыі і моладзевай палітыкі падчас апошняй сесіі райсавета. Падчас гэтага абмеркавання прагучала шмат негатыўных фактаў - пра скарачэнне колькасці школьнікаў і пра вымушанае закрыццё школ, якіх і так на Дубровеншчыне засталося ўсяго 7, пра тое, што школьнікі Дубровенскага раёна не дэманструюць значных поспехаў у вучобе, а хутчэй наадварот. Спачатку ўся гэтая фактура трапіла ў артыкул на сайце “раёнкі”, а потым яго перапісалі нанова.