За два гады ўзброенага канфлікту ва Украіне ў Віцебскую гарадскую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа звярнуліся па гуманітарную дапамогу 446 грамадзян Украіны, якая была аплачана за кошт узносаў грамадзян, прадпрыемстваў і мясцовымі ўладамі. Пра гэта распавяла СМІ яе новая кіраўніца, былая ідэалагіня «Аўтобуснага парка № 1 г. Віцебска, Алеся Косарава.

Чыноўнікі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама паведамілі аб тым, што з 10 чэрвеня будзе праведзены месячнік гарантавання бяспекі ўмоў і аховы працы. Неабходна адзначыць, што з пачатку 2024 года было арганізавана як мінімум два падобныя кампаніі. У выніку рэйдаў маніторынгавых груп было выяўлена больш за 4 тыс. грубых парушэнняў заканадаўства.

Як піша сайт глыбоцкай раёнкі «Веснік Глыбоччыны», яго прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праводзіўся ён па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна.

Гэта зусім не жарт: падрабязнасці можна прачытаць у віцебскай абласной газеце. Там за паўгадавую падпіску абяцаюць падарыць бонусную карту, уладальніка якой чакаюць зніжкі на паслугі некаторых прыватных фірм і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыкладам, фірма «Идейка», якая вырабляе мэблю, абяцае ўладальніку карты ад «Витебских вестей» зніжку на 4%, а фірма рытуальных паслуг «Аура» - ажно на 20%.

Сёлета ў красавіку жыхары дамоў 12 і 12А па праспекце Будаўнікоў рашуча выступілі супраць будаўніцтва новага квартала ў сваім двары. Бо «ўшчыльненне» фактычна пазбавіла б іх дваравой тэрыторыі, у тым ліку дзіцячых пляцовак. Пра намер узвесці тры жылыя дамы ў іхным двары людзі даведаліся з аб'яваў ад імя ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, развешаных на пад'ездах. Грамадскае абмеркаванне гэтага праекта гарадскія ўлады чамусьці вырашылі не праводзіць, хаця яно неабходнае ў такіх выпадках. Цяпер яны вырашылі пераканаць жыхароў, што так атрымалася нават лепей.