Нагадаем, што будаўніцтва плошчы ідзе са спазненнем - яе спадзяваліся адкрыць яшчэ ў канцы мінулага года. А калі не атрымалася, то кураўніцтва вобласці  загаварыла пра  перанос адкрыцця "на нейкую прыгожую дату"  сёлета. Цяпер яго прымеркавалі да афіцыйнага свята - Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Гэта ўжо абвешчана, а вось кошт укладзеных бюджэтных сродкаў - дагэтуль таямніца. 

Яна шмат гадоў выдавала палітычна матываваныя прысуды ў гарадскім судзе Наваполацка і была “лідаркай” у гэтый “справе” на Віцебшчыне. Беларускія праваабаронцы ўключылі яе ў ТОП-7 суддзяў, якія разгледзелі найбольшую колькасць палітычны матываваных адміністрацыйных справаў у 2024 годзе. Але палёгкі няма: у віцебскі суд Чыгуначнага раёна  з суда Полацкага раёна і г.Полацка пераведзены суддзя Андрэй Дзергачоў, які таксама адзначыўся вялікай колькасцю палітычна матываваных выракаў.

Але  калі насельнікі мікрараёна каля аршанскага мясакамбіната змогуць карыстацца новым пуцеправодам цераз чыгунку, пакуль не вядома. Старшыня райвыканкама Ігар Мароз кажа адно, але ў дакументах напісана іншае. Хуткае вырашэнне пытанне падаецца сумнеўным яшчэ і таму, што плануецца знос старой канструкцыі даўжынёй 83 метры і ўзвядзенне абсалютна новай, даўжынёй ажно  259 метраў

4 красавіка імя былой лекаркі з Глыбокага  з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле яго, 49-гадовую Людмілу Пацэвіч ( 9 красавіка ей мае споўніцца 50 гадоў) прызналі вінаватай паводле ч.1 арт.342 КК РБ. У дакуменце  на сайце МУС пазначана “судзімасць не пагашана”, і з гэтага можна зрабіць выснову, што жанчыну асудзілі да “хіміі”.  

Адзін з апошніх выпускаў  відэаблога галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслава Міхайлава здзівіў нетрадыцыйнасцю. І не столькі таму, што ў ім не было ніводнага зняважлівага слова пра “беглых”  або пра апазіцыйных палітыкаў - хаця менавіта на гэтым спецыялізуецца аўтар відэарубрыкі “Вести не молчат” у абласной газеце “Витебские вести”. Ідэолаг раптам успомніў пра сваю непрасрэдную працу - займацца выхаваннем моладзі.