Міліцыянты дапыталі старэйшую дачку віцебскай актывісткі "рускага міра " Эльвіры Мірсалімавай
"Допыт" - так называе дзеянні сілавікоў сама Эльвіра Мірсалімава. Паводле яе словаў, дачку апытвалі наконт Крысціны Мірсалімавай - цёці 18-гадовай дзяўчыны і роднай сястры самой Эльвіры. Крысціна Мірсалімава была вымушана эміграваць з Беларусі пад пагрозай крымінальнага пераследу: у адрозненне ад Эльвіры, яна не падтрымлівае ідэі "рускага міра" і мае прабеларускія погляды.
Суботнік у Віцебску прайшоў на будаўніцтве Плошчы герба і сцяга
Прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў выйшлі на суботнік у новенькіх жылетках - напэўна, каб прыгожа выглядаць на фота а заадно і адрознівацца "ад працоўных мас". Гараджан “запрасілі” пасадзіць туі - нягледзячы на тое, што дзе-нідзе яшчэ ляжыць снег.
Парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян - ва ўсіх сферах
У Віцебскай вобласці Камітэт дзяржкантролю падведвёў вынікі праверак выканання заканадаўства ў сферы працы са зваротамі грамадзян за мінулы год. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў у Віцебскай вобласці былі выяўлены парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян у розных сферах, уключаючы жыллёва-камунальную гаспадарку, ахову здароўя, лясную гаспадарку і гандаль, у асобных мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.
Віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенку прызналі ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання"
Гэта вынікае з абноўленага 9 красавіка «Пераліку арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У той самы дзень да яго бацькі, які жыве ў Оршы, прыходзілі міліцыянты з роспытамі пра тое, дзе знаходзіцца сын. І ўзялі ў пажылога мужчыны матэрыял (мазок) на аналіз ДНК.
Адкрыццё Плошчы герба і сцяга ў Віцебску запланавалі на 11 траўня
Нагадаем, што будаўніцтва плошчы ідзе са спазненнем - яе спадзяваліся адкрыць яшчэ ў канцы мінулага года. А калі не атрымалася, то кураўніцтва вобласці загаварыла пра перанос адкрыцця "на нейкую прыгожую дату" сёлета. Цяпер яго прымеркавалі да афіцыйнага свята - Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Гэта ўжо абвешчана, а вось кошт укладзеных бюджэтных сродкаў - дагэтуль таямніца.